Польская літаратура (сярэднявечча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Польская літаратура ў пэрыяд Сярэднявечча — эпоха ў гісторыі польскай літаратуры, якая прыпадае на час ад Х стагодзьдзя да 1500 году.
Польская літаратура эпохі Сярэднявечча ахоплівае пэрыяд у пяць стагодзьдзяў і зьяўляецца найдаўжэйшым пэрыядам у разьвіцьці польскай літаратуры, але адначасова і самым бясплённым адносна колькасці літаратурных тэкстаў. Шмат літаратурных помнікаў зьяўляюцца ўзорамі ананімнай творчасьці, а большасьць тэкстаў зьяўляюцца не датаванымі і вызначэньне прыблізнага часу іх напісаньня магчыма толькі дзякуючы працы сучасных дасьледнікаў. Існуе таксама пэўная колькасьць твораў, якія не захаваліся да нашых дзён.