Полька
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
По́лька (па-чэску: pulka — «палова кроку») — хуткі, народны чэскі танец[1], а таксама жанр танцавальнай музыкі. Музычны памер полькі — 2/4. Полька зьявілася ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя ў Багеміі (сучасная Чэхія), і з 1840-х гадоў пашырылася ў Эўропе як бальны танец[1].
Назва танца паходзіць ад чэскага слова pulka[2], якое азначае «палова кроку», паколькі рытм полькі патрабуе хутка пераступаць ногі — з нагі на нагу.
З-за сугучнасьці назвы польку часта памылкова лічаць польскім танцам. Акрамя таго, ня варта блытаць польку са швэдзкім танцам польска.
Полькі пісаў Ёган Штраўс і яго сын Ёган Штраўс. Гэты жанр часта сустракаецца ў творчасьці чэскіх кампазытараў Бэдржыха Сьметаны, Антаніна Дворжака й іншых.
У 1850-я гады полька атрымала пашырэньне сярод беларусаў[3]. Полька хоць і зьяўляецца запазычаным танцам, блізкая народнай беларускай харэаграфіі, яна моцна трансфармавалася ў нацыянальным пляне пры гэтым аказаўшы моцны ўплыў на іншыя танцы[4]. Увайшоўшы ў побыт беларусаў, яна трансфармавалася ў нацыянальным духу. У розных рэгіёнах узьніклі лякальныя варыянты, якія асыміляваліся зь мясцовым харэаграфічным фальклёрам і станавіліся народнымі. Лёгкасьць пранікненьня полькі ў беларускую харэаграфію абумоўлена пэўнай блізкасьцю яе да беларускіх нацыянальных харэаграфічных традыцыяў[1].
2/4 памер полькі добра зьліўся зь беларускім традыцыйным танцам, які меў аналягічны памер[5]. Так, напрыклад, «Трасуха» зьяўляецца сымбіёзам тыпавога народнага танца, ад якога яна й атрымала сваю назву, і полькі[4]. Часьцей за ўсё на Беларусі полька выконваецца парамі, якія рухаюцца паўкрокамі з паваротамі па крузе. Танец упрыгожваецца разнастайнымі дробнымі па[1], часта суправаджаецца прыпеўкамі.
Беларускія полькі надзвычай багатыя па сваіх харэаграфічным і музычным малюнкам, яны адрозьніваюцца вялікай ладавай і інтанацыйнай разнастайнасьцю[4]. Полька патрабавала ад танцораў і майстэрства, і фізычнай выносьлівасьці[6].
Як і кадрыля, полька таксама мае мноства лякальных варыянтаў: «Барысаўская», «Віцяблянка», «Гаўкаўская», таксама назвы даваліся па асаблівасьцях харэаграфіі: «Цераз нагу», «З падкіндэсам», «З прысюдамі», «На пяце», «Вінтом» і гэтак далей[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.