From Wikipedia, the free encyclopedia
Плястма́са (плястычныя масы) — штучныя арганічныя матэрыялы, асновай якіх зьяўляюцца сынтэтычныя або прыродныя высокамалекулярныя злучэньні (палімэры). Выключна шырокае прымяненьне атрымалі плястмасы на аснове сыстэтычных палімераў. Плястмасы фармуюць пры павышанай тэмпэратуры, у той час калі яны маюць высокую плястычнасьць. Сыравінай для атрыманьня палімераў зьяўляецца нафта, прыродны газ, каменны вугаль, лупняк. Назва «плястмасы» азначае, што гэтыя матэрыялы пад узьдзеяньнем нацяпленьня і ціску здольныя фармавацца і захоўваць пасьля ахалоджваньня або ацьвярдзеньня зададзеную форму. Працэс фармаваньня суправаджаецца пераходам плястычна дэфармуемага (вязкацякучага) стану ў шклопадобны стан.
У 1600 гады да н. э. у Мэзаамэрыцы выкарыстоўвалі натуральны каўчук для вырабу мячоў і статуэтак[1]. Раньнія плястмасы мелі біялягічнае паходжаньня, як то яйкі й бялок з крыві, якія зьяўляюцца арганічнымі палімерамі. У 1800-х гадох разьвіцьцё плястыкі паскорылася з вынаходзтвам Чарлзам Гуд’еарам працэсу вульканізацыі ў якасьці шляху вырабу тэрмарэактыўных матэрыялаў, атрыманых з натуральнага каўчуку. У 1830 годзе ангельскі вынаходнік Ўолтан вынайшаў ліноліюм, выкарыстоўваючы замест каўчука лінаксын.
У пачатку 1900-х гадох быў вынайшаны бакеліт, першы цалкам сынтэтычны тэрмарэактыў. Вынаходзтва належыла бэльгійскаму хіміку Лео Бакелянду. У 1933 годзе поліэтылен быў вынайдзены дасьледчыкамі кампаніі Imperial Chemical Industries (ICI) Рэджыналдам Гібсанам і Эрыкам Фосэтам[1]. Пасьля Першай сусьветнай вайны разьвіцьцё хімічнай тэхналёгіі прывяло да вынаходніцтва новых формаў плястмасаў, масавая вытворчасьць якіх пачалася ў 1940-я й 1950-я гады[2]. Поліпрапілен быў вынайдзны ў 1954 годзе італьянскім хімікам Джуліё Ната, ён быў запушчаны ў вырабніцтва ў 1957 годзе[1].
Тэрмін раскладаньня плястыкавага сьмецьця перавышае 450 гадоў. Пакінуты ў глебе плястык зьмяншае яе ўрадлівасьць праз паніжэньне колькасьці жывых мікраарганізмаў. Для атрыманьня цеплавой і электрычнай энэргіі плястыкавае сьмецьце спальваюць пры тэмпэратуры звыш +1000 °C. Аднак пры яго спальваньні ўтвараюцца такія дымавыя газы, як дыяксіны і фураны, што патрабуе ачысткі паветра[3].
За 2022 год у Беларусі ўтварылася 280 000 тонаў плястыкавых адкідаў, то бо па 30 кг на душу насельніцтва. Зь іх 12 % плястыка спалілі пры тэмпэратуры звыш +1000 °C для атрыманьня цеплавой і электрычнай энэргіі. У паўторнае выкарыстаньне накіравалі яшчэ 9 % плястыка[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.