Паўночна-Заходні фронт (Першая сусьветная вайна, Расея)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўно́чна-Захо́дні фронт — агульнавайсковае апэратыўна-стратэгічнае аб’яднаньне расейскіх войскаў у Першай сусьветнай вайне ў складзе Расейскай імпэратарскай арміі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Паўночна-Заходні фронт.
Quick Facts Гады існаваньня, Краіна ...
Паўночна-Заходні фронт | |
Северо-Западный фронт | |
Гады існаваньня | ліпень 1914 — жнівень 1915 |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Уваходзіць у | Расейская імпэратарская армія |
Тып | фронт |
Дысьлякацыя | Расейская імпэрыя |
Войны | Першая сусьветная вайна (1914—1918) |
Close
Палявое ўпраўленьне створана ў ліпіне 1914 году. Дзейнічаў супраць нямецкіх войскаў на паўночным кірунку. У жніўні 1915 году быў расфармаваны, на яго базе сфармавана палявое ўпраўленьне Заходняга фронту.
Войскамі фронту была праведзена Ўсходне-Пруская апэрацыя 1914 году з мэтай нанясеньня паразы 8 арміі ў пэрыяд з 17 жніўня па 15 верасьня 1914 году, якая завяршылася паразай войскаў фронту.