Паўночнакаўкаскія мовы
моўная сям’я / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўно́чнакаўка́скія мовы (у заходняй літаратуры, радзей: каўка́скія) — абагульнены тэрмін, якім пазначаюць дзьве моўныя сем’і, распаўсюджаныя на Паўночным Каўказе (першапачатковы арэал) і некаторых краінах Блізкага Ўсходу (дыяспара). Серад моўных сем’яў, пад якімі разумеюць панятак паўночнакаўкаскія мовы — абхаска-адыская й наска-дагестанская моўныя сем’і.
паўночнакаўкаская надсям’я | |
каўкаская | |
Народнасьць | абхаска-адыскія, наска-дагестанскія народы |
---|---|
Арэал | Паўночны Каўказ |
Лінгвістычная клясыфікацыя | Сынакаўкаская макрасям’я (гіпотэза)
|
Склад |
абхаска-адыская,
наска-дагестанская сем’і
|
ISO 639-5: | ccn |
|
У склад паўночнакаўкаскіх моваў агулам уключаюць каля 34—38 жывых ды вымерлых моваў у залежнасьці ад праблемаў адрозьненьня дыялектаў ад моваў[1].
Расейскія лінгвісты Сяргей Старасьцін і Сяргей Нікалаеў, мяркуюць, што дзьве сям’і ў складзе паўночнакаўкаскіх моваў узьніклі з агульнай прамовы (мовы-продку), якая распалася прыблізна 5000 гадоў таму[2]. Тым ня менш, гэтыя гіпотэзы застаюцца мець малую ступень пацьверджаньня і застаюцца спрэчнымі.