вёска ў гміне Заблудаў Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́ўлы (па-польску: Pawły, па-падляску: Pávły[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.
Паўлы | |
польск. Pawły | |
Першыя згадкі: | 1576 |
Мясцовая назва: | Pavły |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Заблудаў |
Насельніцтва: | 203 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-060 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′3″ пн. ш. 23°18′56″ у. д. |
Паўлы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвсьв. Казьмы й Дзяміяна ў Рыбалах).
Паўлы ўпершыню згадваюцца ў 1576 г., калі пасьля валочнай памеры тутэйшыя мужыкі гаспадарылі на 66 валоках зямлі і працавалі ў 2 млынах. Паўлы прыналежалі тады да каралеўскага фальварку ў Сталовачы. Паўлаўскі войт адміністраваў таксама суседнімі Целушкамі ды Канюкамі. Паўлы прыналежалі тады да прыходу ў Целушках. У 1784 г. пражывалі тут 361 чалавек у 80 хатах. У 1822 г. на мясцовых мохілках намаганьнямі рыбалаўскага пароха Льва Маркевіча была пабудаваная невялікая царква ў гонар сьв. Язафата Кунцэвіча. Пасьля скасаваньня царкоўнай уніі да 1858 году ў афіцыйных дакумэнтах значылася яна як царква сьв. Язафата і толькі пацьля была перамененая ў Сьвятаянаўскаю. У 60-х гадах XIX ст. Паўлы як самая вялікая вёска Бельскага павету на правым берагу ракі Нараў, сталі цэнтрам навастворанай Паўлаўскай воласьці. У 1903 г. пражывалі тут ажно 863 чалавекі[3]. У міжваенны пэрыяд Паўлы прыналежалі да гміны Нараў Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 258 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[4]. Паводле парафіяльных хронікаў у 1942 г. у Рыбалах пражывалі ўжо 611 чалавек. 11 чэрвеня 1943 г. непадалёк зь вёскай адбыўся бой паміж немцамі і польскімі партызанамі, у выніку якога пагібла 21 партызанаў. У выніку пасьляваенных выездаў беларусаў з Польшчы ў Савецкі Саюз Паўлы пакінулі 14 сем’яў[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.