From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэ́ндвічавы астравы́ (па-ангельску: Georgia and the South Sandwich Islands) — брытанская заморская тэрыторыя ў Атлянтычным акіяне ў Антарктыцы. У тэрыторыю ўваходзяць астравы Паўднёвая Георгія (належаць Вялікабрытаніі з 1775 году) і Паўднёвы Сэндвіч (належыць Вялікабрытаніі з 1908 году), якія адміністрацыйна належаць Фолклэндам. На астравы прэтэндуе Аргентына.
Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя астравы South Georgia and the South Sandwich Islands | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Leo Terram Propriam Protegat (Дазвольце ільву бараніць сваю зямлю) | |||||
Дзяржаўны гімн: «Гімн Вялікабрытаніі» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская | ||||
Сталіца | Кінг-Эдўард-Пойнт, Грутвікен | ||||
Найбуйнейшы горад | - | ||||
Форма кіраваньня | залежная тэрыторыя Элізабэта ІІ Колін Робэртс | ||||
Плошча • агульная |
3 903 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (2006) |
30 | ||||
Валюта | Брытанскі фунт (GBP) | ||||
Часавы пас • улетку |
UTC-2 (UTC-2) -2 (UTC-2) | ||||
Аўтамабільны знак | - | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .gs | ||||
Тэлефонны код | +- | ||||
Паўднёвая Георгія — архіпэляг у Паўднёвай Атлянтыцы. Складаецца з аднаго вялікага вострава і шматлікіх дробных. Архіпэляг быў адкрыты ангельскім гандляром Антані дэ ля Рашэ ў 1675 годзе. Першыя дасьледаваньні астравоў правёў Джэймз Кук у 1775 годзе. У ХVІІІ і ХІХ стагодзьдзях на астравах была база для амэрыканскіх і брытанскіх паляўнічых на цюленяў і кітоў. Паступова ўзьніклі пастаяннае паселішча Грутвікен і брытанскіх навуковыя станцыі Кінг-Эдўард-Пойнт і Бэрд-Айлэнд. У 1982 да 2001 году на астравох знаходзіўся вайсковы гарнізон. У нашы дні на астравах жыве ад 20 да 50 чалавек.
Антарктычны архіпэляг на паўднёвы-усход ад Паўднёвай Георгіі, які складаецца зь некалькіх невялікіх астравоў. Пастаяннага насельніцтва на астравах няма. Летам тут разьмяшчаюцца навуковыя экспэдыцыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.