Пасёлкі гарадзкога тыпу Беларусі
сьпіс артыкулаў пра тып населеных пунктаў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пасёлкі гарадзкога тыпу ў Беларусі падзяляюцца на наступныя катэгорыі[1]:
- мястэчкі — мясцовасьці з колькасьцю насельніцтва больш за 2 тысячы чалавек, у якіх маюцца вытворчыя і камунальныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадзкага харчаваньня, бытавога абслугоўваньня;
- курортныя пасёлкі — мясцовасьці з колькасьцю насельніцтва ня менш за 2 тысячы чалавек, на тэрыторыі якіх разьмешчаныя санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, іншыя аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадзкага харчаваньня і бытавога абслугоўваньня насельніцтва, культурна-асьветныя ўстановы;
- працоўныя пасёлкі — мясцовасьці з колькасьцю насельніцтва ня менш за 500 чалавек, разьмешчаныя пры вытворчых прадпрыемствах, электрастанцыях, будоўлях, чыгуначных станцыях і іншых аб’ектах.