Парнаграфія ў Японіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вытворчасьць порнаграфічных вырабаў займае важнае месца ў японскае мас-культуры. У Японіі існуе пакараньне за вытворчасьць порнавырабаў (Збор законаў аб карах, арт. 175), якое было зацьверджанае ў 1907 годзе. Аднак на справе забарона не выконваецца, бо сродкі вытворчасьці порнавырабаў знаходзяцца ў рукох мільёнаў людзей. З 1980-ых гадоў на справе караецца паказ валос паміж ног, але часта такі паказ застаецца без пакараньня. Нагляд за непрыстойнасьцю ў вырабах чыніць не дзяржава, а грамадзкі Зьвяз прыстойнасьці Японіі, які пры выдачы дазволу на паказ порнавырабаў, карыстаецца сваімі ўставамі й правіламі. Усё гэта прывяло да таго, што ў Японіі вырабляецца 35 000 карцінаў у год. У Азіі гэта дзіўнае становішча, бо Японія далёка абагнала сваіх азіяцкіх суседзяў.