шырока распаўсюджаная эпідэмія From Wikipedia, the free encyclopedia
Пандэмі́я (па-грэцку: πανδημία — увесь народ народ, (pan = 'усе' + demos = 'народ')) — эпідэмія інфекцыйнага захворваньня, якая ахоплівае вялікія абшары, напрыклад цэлы кантынэнт ці ўвесь сьвет; эпідэмія адной хваробы, што пашыраецца адначасова ў розных краінах і розных кантынэнтах. Характарызуецца адсутнасьцю калектыўнага імунітэту ў чалавецтва, і, як правіла, бракаваньня эфэктыўных сродкаў прафіляктыкі (вакцыны) і лячэньня.
Варта адрозьніваць пандэмію ад эндэмічных захворваньняў, якія зьяўляюцца доволі трывалымі для нейкай пэўнай мясцовасьці. Акрамя таго, да пандэміі грыпу звычайна не адносяцца рэцыдывы сэзоннага тыпу. На працягу ўсёй гісторыі было шмат пандэміяў, як то пандэміі воспы і сухотаў. Адной з самых шырокіх пандэміяў была чорная сьмерць, у выніку якой загінула больш за 75 мільёнаў людзей у XIV стагодзьдзі. Да апошніх пандэміяў адносяць пандэмію ВІЧ і, таксама, пандэміі грыпу H1N1 у 1918 і 2009 гадох.
Год | Падтып | Штам | |
---|---|---|---|
Эпідэміі | |||
1972—1973 | H3N2 | A/Ангельшчына/72 | |
1976 | H3N2 | А/Вікторыя/75 | |
1977 | H3N2 | А/Тэхас/77 | |
2003 | H5N1 | Птушыны грып | |
Пандэміі | |||
1918 | H1N1 | Гішпанка | |
1947 | H1N1 | ||
1957 | H2N2 | Азіяцкі грып | |
1968 | H3N2 | Ганконскі грып | |
2009 | H1N1 | Сьвіны грып | |
Гэта — накід артыкула пра пошасьць. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.