Палімэры
хімічнае злучэньне з макрамалекулаў, якія маюць паўторныя элемэнты / From Wikipedia, the free encyclopedia
Палімэ́ры (ад грэц. πολύ- шмат + μέρος — частка) — рэчывы, якія складаюцца з вялікай колькасьці манамэраў, злучаных у доўгія макрамалекулы. Палімэры складаюць аснову такіх мінэралаў, як алмаз, кварц, і штучных матэрыялаў, як бэтон, шкло, папера, плястмасы і каўчукі. Маюцца палімэры і ў жывых арганізмах у выглядзе бялкоў, цэлюлёзы і нуклійных кісьляў.
Палімэры, як прыродныя, так і сынтэтычныя, утвараюцца шляхам палімэрызацыі невялікіх малекул монамэраў[1].