Паліклініка
лекавальна-прафіляктычная ўстанова, якая забясьпечвае кваліфікаваную мэдычную дапамогу, у тым ліку з выездам на дом / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паліклі́ніка (грэц. πόλις + κλινική — горад + лячэньне) — лекавальна-прафіляктычная ўстанова, якая забясьпечвае кваліфікаваную мэдычную дапамогу, у тым ліку з выездам на дом. Звычайна ахоплівае сваімі паслугамі звыш паловы навакольнага насельніцтва. Віды: галоўная, гарадзкая, гарнізонная, курортная і раённая; для дарослых, дзяцей, падлеткаў і студэнтаў. Таксама можа стварацца кансультацыйная пры лякарні, мэдычных ВНУ і навукова-дасьледчым інстытуце (НДІ). Адмысловая бывае стаматалягічная і фізыятэрапэўтычная. Можа быць самастойнай і ў складзе аб’яднаньня зь лякарняй. Мае рэгістратуру, лекавальна-прафіляктычнае і дыягнастычнае аддзяленьні. Сям’ю абслугоўвае тэрапэўт, пэдыятар і акушэр-гінэколяг. Можа быць гаспадарча-разьліковай[1].
Ажыцьцяўляе папярэджаньне захворваньняў і аздараўленьне, вызваляе хворых ад працы, праводзіць мэдычна-санітарную ацэнку з прызнаньнем устойлівай непрацаздольнасьці, накіроўвае на шпіталізаваньне і санітарна-курортнае лячэньне, праводзіць дыспансэрызаваньне і прышчэпкі[1].