From Wikipedia, the free encyclopedia
Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва першай паловы XVIII—XIX стагодзьдзяў у Жодзішках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на правым стромкім беразе Вяльлі пры ўтоку ў яе ракі Сьвятлянкі[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жодзішкі |
Каардынаты | 54°37′16.78″ пн. ш. 26°26′36.55″ у. д. |
Аўтар праекту | Тамаш Жаброўскі |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх |
У 1708 годзе ўладальнікі Жодзішкаў Барбара (з Комараў) Мінкевіч (Міцкевіч) і яе сын Адам падаравалі сядзібу езуітам. У 1727 годзе апошнія збудавалі касьцёл Сьвятога Юды Тадэвуша, у 1745 годзе адкрылі музычную бурсу, у 1767 годзе — аптэку. У 1757—1766 гадох паводле праекту архітэктара Тамаша Жаброўскага збудавалі мураваны калегіюм.
Па ліквідацыі ордэна езуітаў (1773 год) у 1774 годзе калегіюм прыстасавалі пад сядзібу, якая перайшла да Патоцкіх (паводле іншых зьвестак, Ласкарысаў, Мілашэўскіх).
У 1830-я гады сядзіба перайшла ў валоданьне Бакшанскіх.
За савецкім часам у будынку палаца разьмясьцілася псыхіятрычная лякарня.
Палац — помнік архітэктуры барока. Палац — прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. Цэнтральны ўваход вылучаецца неглыбокім рызалітам з мансардай. Фасады падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі і вузкімі лапаткамі ў прасьценках.
Плян галерэйны, памяшканьні перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі.
Парк пэйзажнага тыпу з дрэвамі мясцовых пародаў — ліпы, клёна, таполі ды іншых.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.