![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4c/Roermondse_passie.jpg/640px-Roermondse_passie.jpg&w=640&q=50)
Пакутны тыдзень
тыдзень успаміну збаўчых пакутаў Ісуса Хрыста / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пакутны тыдзень[1] — тыдзень успаміну збаўчых пакутаў Ісуса Хрыста ў Ерусаліме.
Quick Facts Падкляса ад, Частка ад ...
Close
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/13/Folio_173v_-_The_Entry_into_Jerusalem.jpg/640px-Folio_173v_-_The_Entry_into_Jerusalem.jpg)
Дні гэтага тыдня з панядзелка да суботы ўключна прыпадаюць на Вялікі пост перад Вялікаднем[2]. Пачынаецца ў Вербную нядзелю. Асноўныя набажэнствы прыпадаюць на: Вялікі чацьвер — успамін Таемнай вячэры, Вялікую пятніцу — ушанаваньне Пакутаў Хрыстовых на Жыватворным Крыжы, а таксама Сьвятую ноч — Велікоднае набажэнства[3]. Іншыя назвы: Белы[4], Вялікі, Страсны, Сьветлы[5], Сьвяты[6] і Чысты тыдзень[7].