Пажар у начным клюбе ў Пермі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пажар у начным клюбе ў Пермі — катастрофа, выкліканая, па асноўнай вэрысі, выбухам піратэхнічных вырабаў у начным клюбе «Хромая лошадь» (па-беларуску: «Кульгавы конь») 5 сьнежня 2009 году ў 22:08 (01:08[1] па мясцовым часе), у выніку якога, а таксама з-за атручваньня чадным газам і таўкатні, загінулі 136[2] чалавекі, 123 чалавекі атрымалі пашкоджаньні[3][4].
Пажар у клюбе «Хромая лошадь» у Пермі | |
Краіна | Расея |
---|---|
Месца | Перм |
Тып катастрофы | Пажар |
Прычына | Невыкананьне правілаў супрацьпажарнай бясьпекі |
Дата | 5 сьнежня 2009 году |
Час | 01:08 YEKT |
Наступствы | |
Загінулі | 112 |
Пацярпелі | 123 |
Каардынаты | 58°0′17.28″ пн. ш. 56°8′7.44″ у. д. |
Пажар у клюбе «Хромая лошадь» у Пермі | |
Асноўная вэрсія пажару — парушэньне правілаў пажарнае бясьпекі. Вэрсія тэракту была адхіленая[5]. Па іншай вэрсіі, крыніцай пажару стаўся кароткі сутык[6][4].
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў абвясьціў 7 сьнежня 2009 году жалобным днём[7].
Гэта найбольш трагічны пажар на ўвесь час постсавецкае Расеі. Другі па колькасьці ахвяраў адбыўся ў сакавіку 2007 году ў расейскім горадзе Ейску, калі ў доме састарэлых загінулі 63 чалавекі[8]. Як засьведчыў прадстаўнік ратавальнае службы, большасьць ахваряў загінула ад асфіксіі, атручваньня чадным газам.
Была арганізаваная гарачая лінія для людзей, якія шукаюць зьвесткі пра тых, хто знаходзіўся ў клюбе «Кульгавы конь» падчас пажару і маглі загінуць ці атрымаць нейкія пашкоджньні[3].