![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/54/Nicole_Scherzinger%252C_2011.jpg/640px-Nicole_Scherzinger%252C_2011.jpg&w=640&q=50)
Ніколь Шэрзынгер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніколь Праскоўя Элікалані Валіентэ Шэрзынгер (па-ангельску: Nicole Prescovia Elikolani Valiente Scherzinger; нарадзілася 29 чэрвеня 1978 году, Ганалулу, Гаваі, ЗША) ― амэрыканская, сьпявачка, аўтар песень, танцорка, музычны прадусар, мадэль і акторка. Шэрзынгер вядома як салістка гурта «The Pussycat Dolls». Раней Шэрзынгер была бэк-вакалісткай у канцы 1990-х гадоў рок-гурта «Days of the New» і ўдзельніцай дзявочага гурта «Eden's Crush» на рэаліці-шоў. Пасьля распаду гурта яна далучылася да «Pussycat Dolls» і стала вядучай вакалісткай гурта падчас іхняга пераходу на музычную сцэну.
Ніколь Шэрзынгер | |
Nicole Scherzinger | |
![]() Ніколь у 2011 годзе | |
Дата нараджэньня | 29 чэрвеня 1978 (45 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Ганалулу, Гаваі, ЗША |
Месца вучобы | |
Прафэсія | музыка, аўтар песень, танцорка, акторка, прадусар, фота-мадэль |
Жанры | поп, R&B, гіп-гоп |
Вакал | лірычнае сапрана[d] |
Інструмэнты | вакал |
Псэўданімы | Ніколь Кея |
Гурты | Pussycat Dolls, Eden's Crush |
Лэйблы | Polydor, Interscope |
Сайт | hernameisnicole.com |
Подпіс | ![]() |
З «Pussycat Dolls» яна выпусьціла два альбомы «PCD» і «Doll Domination», а таксама ўдзельнічала ў канцэртных турах[1]. Пасьля сыходу з гурта ў сьнежні 2010 году Шэрзынгер пачала сольную кар’еру, выпусьціўшы свой дэбютны студыйны альбом «Killer Love». Другі ейны сынгл з альбому «Don't Hold Your Breath» дасягнуў першага месца ў чарце Вялікабрытаніі[2].