From Wikipedia, the free encyclopedia
Няме́цкі ўльтыма́тум Летуве́ — вусны ўльтыматум, прад’яўлены міністру замежных справаў Летувы Юозасу Урбшысу міністрам замежных справаў Трэцяга райху Ёахімам фон Рыбэнтропам 20 сакавіка 1939 году.
Нямеччына патрабавала, каб Летува саступіла ёй Клайпедзкі край (Мэмэльлянд), аддзелены ад Нямеччыны паводле вынікаў Першай сусьветнай вайны. У адваротным выпадку вэрмахт быў гатовы да ўварваньня.
На працягу некалькіх гадоў ціск на Летуву з боку Нямеччыны ўзрастаў, вялася прафашысцкая прапаганда, працягвалася экспансія Трэцяга райху, і выстаўленае патрабаваньне было чаканым. Ультыматум быў абвешчаны празь пяць дзён пасьля нямецкай акупацыі Чэхаславаччыны. Чатыры дзяржавы, чые прадстаўнікі падпісалі ў 1924 годзе Клайпедзкую канвэнцыю, якая гарантавала захаваньне статус-кво ў рэгіёне, не змаглі прапанаваць ніякай рэальнай дапамогі. Вялікабрытанія і Францыя прытрымліваліся «палітыкі супакаеньня», а Італія і Японія адкрыта падтрымлівалі Нямеччыну.
Летува была вымушана прыняць ультыматум 22 сакавіка. Для Нямеччыны Клайпедзкі край стаў апошняй набытай тэрыторыяй перад пачаткам Другой сусьветнай вайны. У Летуве яго страта выклікала сур’ёзнае пагаршэньне эканамічнай сытуацыі і зьніжэньне маральнага духу нацыі. У Эўропе яшчэ больш павялічылася перадваеннае напружаньне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.