Нямецкая імпэрыя
імпэрыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Няме́цкая імпэ́рыя (па-нямецку: Deutsches Kaiserreich) — афіцыйная назва нямецкай дзяржавы ў 1871—1918 гадох. Фармальна пасьля паразы ў Першай сусьветнай вайне яна працягвала называцца імпэрыяй. У 1933 годзе дзяржава была пераназваная ў Нямецкі Райх (па-нямецку: Deutsches Reich), а ў 1943 годзе была пераназваная ў Вяліканямецкі Райх (па-нямецку: Grossdeutsches Reich) і спыніла існаваньне ў траўні 1945 году. Цяпер гістарычную назву «Нямецкая імпэрыя» адносяць да пэрыяду 1871—1918 гг. (што суадносіцца да тэрміну нямецкае гістарыяграфіі Deutsches Kaiserreich). Гэткія тэрміны, як Сьвятая Рымская імпэрыя, Ваймарская рэспубліка і Нямецкі Райх, збольшага ня тычацца гэтага пэрыяду.
Нямецкая імпэрыя Deutsches Kaiserreich | |||||
| |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Gott mit uns» (Бог з намі) | |||||
Дзяржаўныя гімны: «Heil dir im Siegerkranz» «Deutschlandlied» | |||||
Валоданьні Нямеччыны станам на 1918 год: Нямецкая імпэрыя Кліенцкія дзяржавы Ваенныя адміністрацыі | |||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Сталіца | Бэрлін | ||||
Найбуйнейшы горад | Бэрлін | ||||
Форма кіраваньня | Дуалістычная манархія | ||||
Плошча • агульная |
540 858 км² (без калёніяў) км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (1910) |
64 925 993 (без калёніяў) | ||||
Валюта | Залатая марка |
Заснавальнікамі Нямецкае імпэрыі лічацца Ота фон Бісмарк і Вільгельм I Гагэнцолерн. Зрэдчас яе называюць і «Другім райхам».