Нэўтронная зорка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нэўтронная зорка — зорка, якая складаецца цалкам або амаль цалкам з нэўтроннага рэчыва. Такая зорка, відаць, мае ўласнае магнітнае поле[1].
Нэўтроннае рэчыва ўтвараецца, калі пратоны і электроны зьліваюцца ў нэўтроны, і можа ўтрымлівацца ў выглядзе шара ўласнымі гравітацыйнымі сіламі. Шчыльнасьць такога рэчыва дасягае мільярдаў тон на кубічны сантымэтар — маса ў 1 сонечную зьмяшчаецца ў шары дыямэтрам 30 км.[1]
Магчымасьць існаваньня рэчыва, больш шчыльнага за рэчыва белых карлікаў, было тэарэтычна прадказана фізыкам Л. Ландаў (1932), а існаваньне зорак, складзеных з такога рэчыва — астраномамі В. Баадэ і Ф. Цьвікі (1934). Тэарэтычнае абгрунтаваньне існаваньня нэўтронных зорак было апублікаванае фізыкамі Р. Апэнгаймэрам і Дж. Волкавам (1939).[1]
Ускосным доказам існаваньня нэўтронных зорак сталі назіраныя пульсары і рэнтгенаўскія зоркі.