![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1f/Nofretete_Neues_Museum.jpg/640px-Nofretete_Neues_Museum.jpg&w=640&q=50)
Нэфэртыці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нэфэртыці (Нэфэр-Нэфэру-Атон Нэфэртыці, ст.-эгіп. Nfr-nfr.w-Jtn-Nfr.t-jty, «Найпрыгажэйшая [з] прыгажунь Атона, Прыгажуня Прыйшла») — галоўная жонка (ст.-егтп. Хемэт -Урт (hmt-wr.t)) старажытнаэгіпецкага фараона XVIII дынастыі Эхнатона (каля 1351—1334 да н. э.), час кіраваньня якога адзначыўся буйнамаштабнай рэлігійнай рэформай. Роля самой царыцы ў правядзеньні «сонцапаклончага перавароту» спрэчная.
Хуткія факты Галоўная жонка фараона Эгіпту, Асабістыя зьвесткі ...
Нэфэртыці | |
Галоўная жонка фараона Эгіпту | |
---|---|
![]() | |
? — 1330 да н. э. | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | каля 1370 да н. э., Тэбы (?) |
Памерла | каля 1330 да н. э., |
Муж | Эхнатон |
Закрыць
Яна стала знакамітай дзякуючы бюсту, у цяперашні час выстаўлены ў Новым музэі Бэрліну. Бюст зьяўляецца адным з самых капіяваных твораў старажытнага Эгіпту. Скульптура, як лічыцца, зьяўляецца працай Тутмаса, бо яна была знойдзена ў ягонай майстэрні. Бюст адрозьніваецца адлюстраваньнем адносна рэалістычных прапорцыяў асобы.