![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6a/Ecozone_Neotropic.svg/langbe-tarask-640px-Ecozone_Neotropic.svg.png&w=640&q=50)
Нэатропіка
біягеаграфічны рэгіён Зямлі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нэатро́піка — біягеаграфічны рэгіён, які ахоплівае ўсю Паўднёвую Амэрыку, частку Цэнтральнай Амэрыкі, астравы Карыбскага басэйну, а таксама Флорыду. Да таго, як Паўднёвая і Паўночная Амэрыка былі злучаныя Панамскім перашыйкам, на абодвух кантынэнтах існавалі розныя заалягічныя і батанічныя міры. Нягледзячы на некаторае ўзаемапранікненьне біялягічнымі відамі, адрозьненьні кантынэнтаў захаваліся і да нашага часу. У Нэатропіке, як і ў Антарктыдзе і Аўстраліі, пераважаюць віды, успадкаваныя ад старажытнага кантынэнту Гандвана.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6a/Ecozone_Neotropic.svg/640px-Ecozone_Neotropic.svg.png)