Нума Пампіліюс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нума Пампіліюс (па-лацінску: Numa Pompilius) — другі пасьля Ромула цар Старажытнага Рыма, які панаваў у канцы 8—напачатку 7 стагодзьдзя да н. э. і зь імём якога грэцкія й рымскія гісторыкі зьвязвалі правядзеньне прававых і рэлігійных рэформаў.
Нума Пампіліюс | |
2-ы цар Старажытнага Рыма | |
---|---|
Папярэднік | Ромул |
Наступнік | Тул Гастыліюс |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 21 красавіка 753 да н. э., |
Памёр | 673 да н. э., |
Сужэнец | Tatia[d], Lucretia[d] і Эгерыя, міфалогія[d] |
Бацька | Пампоніюс |
Нума вылучаўся сваёй справядлівасьцю, глыбокай набожнасьцю й добрым веданьнем грамадзянскага права. Разумеючы, што культура народа трымаецца не на ваяўнічасьці, а на праве, Нума Пампіліюс паставіў сваёй задачай зьмякчыць норавы ваяўнічага племяні рымлянаў і даць яму рэлігійна-маральныя асновы. Сваё панаваньне пачаў са складаньня міру з усімі суседнімі плямёнамі, якога падтрымліваўся на працягу свайго доўгага панаваньня. Ён заснаваў мноства храмаў і алтароў, павялічыў колькасьць багоў, устанавіў простыя, але строга вызначаныя абрады богаслужэньня, вылучыў сталыя сьвяты, заснаваў шэраг жрэцкіх калегіюмаў і калегіюмаў рамесьнікаў.
Паданьне прыпісвае Нуме Пампіліюсу рэформу календара, паводле якога год падзяляўся на 12 месяцаў замест былых 10 і складаўся з 355 дзён. У галіне грамадзянскіх рэформаў лічыцца першым рымскім царом, які надзяліў жыхароў участкамі зямлі й заахвоціў іх да земляробства. Дзеля падтрымкі гандлю й промыслаў спэцыяльна ўвёў культ бога Фідаса як увасабленьне сумленнасьці ў справах. Легендарная біяграфія Нумы Пампіліюса надзвычай багата мітамі, якія надавалі ягонай асобе сьвяты аўтарытэт.