From Wikipedia, the free encyclopedia
Но́вая Славе́нія — Хрысьція́нскія дэмакра́ты (па-славенску: Nova Slovenija – Krščanski demokrati) — хрысьціянска-дэмакратычная[2][3] і кансэрватыўная[2] палітычная партыя ў Славеніі. З 2018 году ачольваецца Матэем Тонінам. Партыя была створана 4 жніўня 2000 году пасьля разьяднаньня ў адзінай Славенскай народнай партыі. Яна ёсьць сябрам Эўрапейскай народнай партыі. Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2022 году Новая Славенія супрацьстаіць ураду Робэрта Голаба.
Новая Славенія | |
Лідэр партыі | Матэй Тонін[d][1] |
---|---|
Дата заснаваньня | 4 жніўня 2000 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | хрысьціянская дэмакратыя[d] |
Афіцыйны сайт | nsi.si |
Новая Славенія займае хрысьціянскую кансэрватыўную пазыцыю ў некаторых пытаньнях, выступаючы за традыцыйныя сацыяльныя каштоўнасьці і абараняючы пазыцыі Каталіцкай Царквы ў маральных пытаньнях[4][5]. Партыя палягае на сацыяльным кансэрватызьме[4], а таксама выступае супраць аднаплоцевых шлюбаў і ўсынаўленьня дзяцей такімі парамі, але і падтрымлівае цяперашнім заканадаўства, якое надае пэўныя правы да зарэгістраваных аднаплоцевых сем’яў. У эканамічных пытаньнях Новая Славенія, звычайна, ставіцца лібэральна, але абараняе сацыяльную рынкавую эканоміку. Лічыцца праэўрапейскай партыяй[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.