горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Новалукомаль — места ў Беларусі, на беразе Лукомскага возера. Уваходзіць у склад Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 12 943 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 23 км ад Чашнікаў. Таварная чыгуначная станцыя ў месьце, найбліжэйшая пасажырская станцыя — Чашнікі на лініі Ворша — Лепель (за 20 км).
Новалукомаль лац. Novałukomal | |||||
Лукомская ДРЭС | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Чашніцкі | ||||
Вышыня: | 175 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 12 943 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2133 | ||||
Паштовы індэкс: | 211162 | ||||
СААТА: | 2251510000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°39′57″ пн. ш. 29°9′17″ у. д. | ||||
± Новалукомаль | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://novolukoml.by |
Новалукомаль — места беларускіх энэргетыкаў. Тут працуе Лукомская ДРЭС.
Назва Новалукомаль утварылася ад вёскі Лукомлю і ад аднайменнага Лукомскага возера, на беразе якога знаходзіцца места.
Гісторыя Новалукомлю пачалася ў 1964 годзе, калі ў зьвязку з пачаткам будаваньня Лукомальскай ДРЭС тут заснавалі пасёлак. 31 сьнежня 1965 году Новалукомаль атрымаў афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. 31 ліпеня 1970 году ён атрымаў статус места.
У 2004 годзе Новалукомаль адзначыў сваё 40-годзьдзе. У гэты ж год тут асьвяцілі касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены[2]. 20 студзеня 2006 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб.
У Новалукомлі працуюць 2 агульныя сярэднія школы.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўлае паліклініка.
Дзеюць палац культуры і кінатэатар.
Прадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Новалукомлю |
---|
|
Дзее санаторыя-прафілякторыя «Сасновы бор». Спыніцца можна ў гасьцініцы «Лукомаль».
Каля места, ува ўрочышчы Гарадку на рацэ Лукомцы, знаходзіцца помнік археалёгіі — стаянка эпохі позьняга мэзаліту (5—4 тысячагодзьдзе да н. э.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.