From Wikipedia, the free encyclopedia
Нестар Ляранс (du Lurans, Dulaurans, Diuloran; ? — 1868, Парыж) — камісар Часовага Нацыянальнага ўраду на Літве, чалец Аддзелу кіраўніцтва правінцыямі Літвы.
Паходзіў з францускага роду. Бацька Станіслаў Ляранс быў капітанам у 1-ым палку пяхоты ў 1807—1809, губэрнскім сакратаром Царства Польскага. Каля 1861 быў чыноўнікам ў Вільні, прымаў ўдзел у будаўніцтве чыгункі Санкт-Пецярбург — Варшава. Быў прызначаны эмісарам Цэнтральнага нацыянальнага камітэту, удзельнічаў у падрыхтоўцы да паўстаньня на Літве. Пасьля выбуху паўстаньня ў лютым 1863 выехаў у Варшаву, дзе Часовы нацыянальны ўрад прызначыў яго чальцом Аддзелу кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у якім ён быў камісарам. Пасьля канфлікту з старшынём аддзелу —Якубам Гейштарам і перадачы пячаткі Кастусю Каліноўскаму, па выніках сьледзтва Нацыянальны ўрад вывеў яго са складу Аддзелу і пазбавіў статусу камісара. Выехаў у Познань, дзе зблізіўся з коламі землеўласьнікаў. У красавіку 1864 быў прызначаны камісарам Нацыянальнага ўраду на Немцах, зь сядзібай у Дрэздэне. Пасьля паўстаньня жыў на эміграцыі ў Парыжы. Памер ў 1868.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.