Наёмны забойца (фільм, 2015)
Амэрыканская кінадрама 2015 году пра ўдзел афіцэркі ФБР у дзейнасьці міжведамаснай апэратыўнай групы, створанай дзеля разьбіцьця Санорскаг / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Наёмны забойца» (інш. пераклады: рас. Забойца, яп. Мяжа) — амэрыканская кінадрама 2015 году пра ўдзел афіцэркі Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў у дзейнасьці міжведамаснай апэратыўнай групы, створанай дзеля разьбіцьця Санорскага наркакартэлю ў Мэксыцы.
«Наёмны забойца»![]() | |
гішп. Sicario | |
![]() | |
Жанр | драма |
---|---|
Рэжысэр | Дэні Вільнёў |
Сцэнарыст | Тэйлар Шэрыдан |
Прадусар | Базыль Іванюк |
У ролях | Эмілія Блант, Бэнісіё дэль Торо |
Кампазытар | Ёхан Ёхансан |
Апэратар | Роджэр Дыкінс |
Мантаж | Джо Ўокер |
Вытворчасьць | «Чорны лэйбл» (Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія) |
Распаўсюд | Lionsgate Films[d] і Netflix |
Дата выхаду | 19 траўня 2015 (9 гадоў таму) |
Працягласьць | 121 хвіліна |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Бюджэт | $30 млн |
Прыбытак | $84,9 млн |
Папярэдні | «Вораг» (2013) |
Наступны | «Прыбыцьцё» (2016) |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Здымкі фільма пачаліся 30 чэрвеня 2014 году ў Албукерке (штат Нью-Мэксыка). Першы паказ адбыўся на 68-м Канскім кінафэстывалі (Францыя). У 1-ы дзень паказу ў ЗША 18 верасьня 2015 году касавы збор склаў $4,3 млн. За першы тыдзень зборы перавысілі $12,1 млн, што дазволіла фільму заняць 3-е месца ў кінапракаце ЗША. Па выніках 2-га тыдня фільм заняў 5-е месца ў кінапракаце, сабраўшы яшчэ $7,6 млн 5 студзеня 2016 год фільм «Наёмны забойца» выйшаў на лічбавых відэакружэлках (DVD) і блю-рэй.
11 чэрвеня 2018 году выйшаў фільм-працяг «Наёмны забойца: дзень жаўнера».