Нафтавая індустрыя Сэрбіі
нафтагазавае прадпрыемства Сэрбіі, заснаванае ў 1949 годзе ў Зрэняніне / From Wikipedia, the free encyclopedia
«На́фтавая індустры́я Сэ́рбіі» («НІС») — нафтагазавае прадпрыемства Сэрбіі, заснаванае ў лютым 1949 году ў Зрэняніне (Сярэдне-Банацкая акруга, край Ваяводзіна) пад назвай «Нафтагаз».
Хуткія факты Тып, Лістынг на біржы ...
сэрб. Нафтна индустрија Србије | |
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Лістынг на біржы | ББ: NIIS |
Дэвіз | Будучыня ў дзеяньні |
Заснаваная | 10 лютага 1949 (75 гадоў таму) |
Заснавальнікі | урад Сэрбіі |
Уласьнікі | «Газпрам нафта» (56%), урад Сэрбіі (30%) |
Краіна | Сэрбія |
Разьмяшчэньне | край Ваяводзіна |
Адрас | Новы Сад, квартал Ліман, вул. Народнага фронту, д. 12[1] |
Ключавыя фігуры | Вадзім Якаўлеў, Кірыл Цюрдзенеў[2] |
Галіна | нафтаздабыча |
Прадукцыя | аліва, авіягаза, аўтагаз, бітум, бэнзін, дызэльнае паліва, ЗПГ, мазута |
Абарачэньне | 245,288 млрд дынараў (2019 год; 2,337 млрд $) |
Апэрацыйны прыбытак | 22,7 млрд дынараў (2019 год; 216,367 млн $) |
Чысты прыбытак | 17,7 млрд дынараў (2019 год; 168,702 млн $)[3] |
Лік супрацоўнікаў | 11 731 (2020 год) |
Матчына кампанія | «Газпрам нафта» (Расея) |
Даччыныя кампаніі | «НІС Пэтрол» (Бялград), «Ядран-Нафтагаз» (Рэспубліка Сэрбская) |
Аўдытар | ТАА «Прайсўотэрхаўс-Купэры» (Бялград) |
Закрыць
На 2021 год было найбольшым падаткаплатнікам Сэрбіі. Ажыцьцяўляла выведку, здабычу і перапрацоўку нафты і прыроднага газу. Мела ўласныя газавыя і нафтавыя радовішчы ў Босьніі і Герцагавіне, Румыніі і Сэрбіі, нафтаперапрацоўчы завод у Панчаве (Паўднёва-Банацкая акруга, край Ваяводзіна), а таксама нафтабазы і сетку са звыш 400 аўтазаправак «НІС Пэтрол» у Баўгарыі, Босьніі і Герцагавіне, Румыніі і Сэрбіі. Сярод іншага, «НІС» гандлявала электраэнэргіяй у 6 краінах — Босьніі і Герцагавіне, Вугоршчыне, Румыніі, Славеніі, Сэрбіі і Чарнагорыі[4].