From Wikipedia, the free encyclopedia
Насе́льніцтва Эсто́ніі па стане на 1 студзеня 2012 року склала 1 318 005 чалавек[1] і пэрманэнтна скарачаецца за кошт перавышэньня сьмяротнасьці над нараджальнасьцю.
Паводле зьвестак Дэпартаманту статыстыкі Эстоніі, колькасьць насельніцтва Эстоніі зьмяншаецца. Сытуацыя пагаршаецца тым, што на тле іншых эўрапейскіх краінаў з адмоўным натуральным прыростам насельніцтва Эстонія мае недастатковы прыток імігрантаў. Станоўчы прырост насельніцтва ў Эстоніі скончыўся ў 1990 року, пасьля чаго колькасьць насельніцтва зьменшылася з 1 570 599 чалавек да 1 340 194 у 2011 (14,6%).
У апошнія гады, што праўда, хуткасьць зьмяншэньня насельніцтва паступова зьмяншалася, і ў 2010 року нават быў дасягнуты дадатны каэфіцыент прыросту[5].
У 1970—1990 роках узроставая структура насельніцтва была даволі стабільнай: каля 22% яго складалі асобы ва ўзросьце да 14 гадоў, 66% — ад 15 да 65 гадоў, 12% — 65 гадоў і старэйшыя[2]. З прычыны нізкай нараджальнасьці пасьля 1990 року адсотак маладога насельніцтва зьнізіўся да 15%, а дзеля жыхароў пэнсійнага ўзросту павялічылася да 17% (2009). Дзеля асобаў ва ўзроставай групе ад 15 да 64 нязначна павялічылася да 68%.
У 1947—1989 роках колькасьць нараджэньняў перавышала лік сьмерцяў, аднак з 1990 сытуацыя зьмянілася ў бок адмоўнага натуральнага прыросту. Толькі ў 2010 року быў дасягнуты станоўчы каэфіцыент прыросту, аднак у цэлым колькасьць насельніцтва стала зьмяншаецца.
Рок | Нарадзіліся | Памерлі | Нараджа- льнасьць (каэф., на 1000 жых.) |
Сьмярот- насьць (каэф., на 1000 жых.) |
---|---|---|---|---|
1914 | 26 865 | 20 882 | 22,4 | 17,4 |
1915 | 24 680 | 21 841 | 20,8 | 18,4 |
1916 | 21 282 | 25 429 | 18,4 | 22,0 |
1917 | 18 333 | 27 336 | 16,4 | 24,4 |
1918 | 21 659 | 32 488 | 19,9 | 29,9 |
1919 | 18 456 | 28 800 | 17,3 | 27,1 |
1920 | 19 625 | 21 363 | 18,4 | 20,0 |
1921 | 22 067 | 17 143 | 20,3 | 15,8 |
1922 | 22 255 | 18 401 | 20,2 | 16,7 |
1923 | 22 347 | 16 630 | 20,1 | 15,0 |
1924 | 21 441 | 16 918 | 19,2 | 15,2 |
1925 | 20 445 | 16 680 | 18,3 | 14,9 |
1926 | 19 977 | 18 047 | 17,9 | 16,2 |
1927 | 19 705 | 19 356 | 17,7 | 17,3 |
1928 | 20 064 | 17 785 | 18,0 | 15,9 |
1929 | 19 110 | 20 178 | 17,1 | 18,1 |
1930 | 19 471 | 16 610 | 17,4 | 14,9 |
1931 | 19 509 | 18 077 | 17,4 | 16,2 |
1932 | 19 742 | 16 641 | 17,6 | 14,8 |
1933 | 18 208 | 16 472 | 16,2 | 14,7 |
1934 | 17 305 | 15 853 | 15,4 | 14,1 |
1935 | 17 891 | 16 864 | 15,8 | 14,9 |
1936 | 18 222 | 17 594 | 16,1 | 15,6 |
1937 | 18 190 | 16 614 | 16,1 | 14,7 |
1938 | 18 453 | 16 496 | 16,3 | 14,6 |
1939 | 18 475 | 17 101 | 16,4 | 15,2 |
1940 | 18 407 | 19 024 | 16,8 | 17,4 |
1941 | 19 574 | 23 702 | 18,8 | 22,7 |
1942 | 19 242 | 20 276 | 18,9 | 19,9 |
1943 | 16 001 | 18 120 | 15,9 | 18,0 |
1944 | 15 180 | 24 700 | 15,3 | 24,9 |
1945 | 14 968 | 20 708 | 17,0 | 23,6 |
1946 | 19 408 | 19 969 | 20,9 | 21,5 |
1947 | 22 721 | 21 492 | 23,3 | 22,0 |
1948 | 21 777 | 17 549 | 21,2 | 17,1 |
1949 | 21 770 | 16 730 | 20,3 | 15,6 |
1950 | 20 279 | 15 817 | 18,4 | 14,4 |
1951 | 20 730 | 15 354 | 18,6 | 13,7 |
1952 | 21 111 | 15 817 | 18,7 | 14,0 |
1953 | 20 146 | 14 420 | 17,7 | 12,7 |
1954 | 20 909 | 13 981 | 18,2 | 12,2 |
1955 | 20 786 | 13 638 | 17,9 | 11,8 |
1956 | 19 660 | 12 748 | 16,8 | 10,9 |
1957 | 19 509 | 13 026 | 16,5 | 11,0 |
1958 | 19 598 | 12 971 | 16,4 | 10,9 |
1959 | 19 938 | 13 130 | 16,5 | 10,9 |
1960 | 20 187 | 12 738 | 16,6 | 10,5 |
1961 | 20 230 | 13 036 | 16,5 | 10,6 |
1962 | 19 959 | 13 495 | 16,1 | 10,9 |
1963 | 19 275 | 13 251 | 15,3 | 10,5 |
1964 | 19 629 | 12 754 | 15,4 | 10,0 |
1965 | 18 909 | 13 520 | 14,6 | 10,5 |
1966 | 18 629 | 13 800 | 14,3 | 10,6 |
1967 | 18 671 | 13 699 | 14,2 | 10,4 |
1968 | 19 782 | 14 225 | 14,9 | 10,7 |
1969 | 20 781 | 15 150 | 15,5 | 11,3 |
1970 | 21 552 | 15 186 | 15,8 | 11,2 |
1971 | 22 118 | 15 038 | 16,1 | 10,9 |
1972 | 21 757 | 15 520 | 15,6 | 11,1 |
1973 | 21 239 | 15 573 | 15,1 | 11,1 |
1974 | 21 461 | 15 393 | 15,1 | 10,9 |
1975 | 21 360 | 16 572 | 14,9 | 11,6 |
1976 | 21 801 | 17 351 | 15,1 | 12,0 |
1977 | 21 977 | 17 094 | 15,2 | 11,8 |
1978 | 21 842 | 17 812 | 15,0 | 12,2 |
1979 | 21 879 | 18 062 | 14,9 | 12,3 |
1980 | 22 204 | 18 199 | 15,0 | 12,3 |
1981 | 22 937 | 18 349 | 15,4 | 12,3 |
1982 | 23 128 | 17 893 | 15,4 | 11,9 |
1983 | 24 155 | 18 190 | 16,0 | 12,1 |
1984 | 24 234 | 19 086 | 16,0 | 12,6 |
1985 | 23 630 | 19 343 | 15,5 | 12,7 |
1986 | 24 106 | 17 986 | 15,7 | 11,7 |
1987 | 25 086 | 18 279 | 16,2 | 11,8 |
1988 | 25 060 | 18 551 | 16,0 | 11,9 |
1989 | 24 318 | 18 536 | 15,5 | 11,8 |
1990 | 22 304 | 19 531 | 14,2 | 12,4 |
1991 | 19 413 | 19 715 | 12,4 | 12,6 |
1992 | 18 038 | 20 126 | 11,8 | 13,1 |
1993 | 15 253 | 21 286 | 10,2 | 14,2 |
1994 | 14 176 | 22 212 | 9,7 | 15,2 |
1995 | 13 509 | 20 828 | 9,4 | 14,5 |
1996 | 13 242 | 19 020 | 9,4 | 13,4 |
1997 | 12 577 | 18 572 | 9,0 | 13,3 |
1998 | 12 167 | 19 445 | 8,8 | 14,0 |
1999 | 12 425 | 18 447 | 9,0 | 13,4 |
2000 | 13 067 | 18 403 | 9,5 | 13,4 |
2001 | 12 632 | 18 516 | 9,3 | 13,6 |
2002 | 13 001 | 18 355 | 9,6 | 13,5 |
2003 | 13 036 | 18 152 | 9,6 | 13,4 |
2004 | 13 992 | 17 685 | 10,4 | 13,1 |
2005 | 14 350 | 17 316 | 10,7 | 12,9 |
2006 | 14 819 | 17 435 | 11,0 | 13,0 |
2007 | 15 741 | 17 548 | 11,8 | 13,0 |
2008 | 16 028 | 16 675 | 12,0 | 12,4 |
2009 | 15 763 | 16 081 | 11,8 | 12,0 |
2010 | 15 825 | 15 790 | 11,8 | 11,8 |
2011 | 14 713 | 15 226 | 11,2 | 11,6 |
У 1970—1990 роках агульны каэфіцыент плоднасьці (АКП) складаў крыху болей за 2 дзіцяці ад жанчыны[6]. Пасьля здабыцьця незалежнасьці адбылося хуткае падзеньне АКП. У 1998 року быў зафіксаваны найменшы яго ўзровень: 1,28 дзіцяці ад жанчыны. Цягам наступных рокаў АКП паступова ўзрастаў і ў 2009 складаў 1,63.
Каэфіцыент дзіцячай сьмяротнасьці ў Эстоніі ў мінулыя дзесяцігодзьдзі адчувальна зьменшыўся. У 1970 ён складаў 17,7 на 1000 нараджэньняў[7], у 1980 — 17,1, у 1990 — 12,3 і ў 2000 — 8,4. У 2009 быў зафіксаваны найніжэйшы КДС: 3,6.
Працягласьць жыцьця ў Эстоніі меншая, чым у большасьці заходнеэўрапейскіх краінаў. За савецкім часам сярэдняя працягласьць жыцьця складала 64—66 гадоў у мужчын і 73—75 гадоў у жанчын[8]. Пасьля здабыцьця незалежнасьці яна зьменшылася на некалькі гадоў. У 1994 року быў зафіксаваны яе найніжэйшы ўзровень: 60,5 гадоў у мужчын і 72,8 у жанчын. Пасьля 1994 працягласьць жыцьця паступова павялічваецца і ў 2012 року складала 68,3 і 79,2 гадоў для мужчын і жанчын адпаведна[9]. Паводле зьвестак Эўрастату, сярод краінаў ЭЗ Эстонія і Славенія маюць найвышэйшы рост працягласьці жыцьця[10].
У 1991—2010 роках насельніцтва Эстоніі зьменшылася на 230 000 чалавек, зь якіх 82 000 за кошт перавышэньня сьмяротнасьці над нараджальнасьцю, а 150 000 — за кошт адмоўнага сальда міграцыі. Эмігравалі ў асноўным этнічныя расейцы, украінцы ды беларусы. Гэта асабліва бачна па выніках перапісу 2000 року (гл. ніжэй). Зьвесткі за 2000—2009 рокі таксама сьведчаць пра перавышэньне эміграцыі над іміграцыяй, хоць і ў значна меншых маштабах, чым напрыканцы XX стагодзьдзя[4].
Этнічны склад насельніцтва Эстоніі значна вагаецца ад павету да павету. Па стане на 2008 рок у трынаццаці зь пятнаццаці паветаў Эстоніі эстонцы складалі больш за 80% усяго насельніцтва. Найбольшая дзеля эстонцаў у паветах Хію (98,4%) і Саарэ (98,3%). А вось у паветах Іда-Віру і Хар’ю (які ўлучае сталіцу Эстоніі Талін) этнічныя эстонцы складаюць толькі 19,7% і 59,6% (Талін — 55%) насельніцтва адпаведна. Дзеля расейцаў у гэтых двух паветах складае адпаведна 71,2% і 32,4% (36,4% у Таліне). Агульная дзеля расейцаў у нацыянальным складзе Эстоніі складае 25,6%[12].
Гэткае становішча склалася менавіта падчас савецкай акупацыі, паколькі нацыянальныя перапісы, якія двойчы праводзіліся ў міжваенны пэрыяд у незалежнай Эстоніі (1922 і 1934 рокі), паказвалі, што эстонцы зьяўляюцца дамінуючым народам, у той час як усе астатнія нацыянальнасьці складаюць 12% насельніцтва Эстоніі.
У выніку вышэйпамянёнай савецкай палітыкі дзеля этнічных эстонцаў зьнізілася да 61,5% у 1989 у параўнаньні з 88% у 1934[13]. Аднак у першую дэкаду па аднаўленьні незалежнасьці дзякуючы шырокамаштабнай эміграцыі расейцаў, а таксама вываду з тэрыторыі Эстоніі расейскіх вайсковых базаў колькасьць эстонцаў павялічылася да ўзроўню 68,7% (2008), у той час як дзеля расейцаў зьменшылася з 30% да 25,6%, украінцаў — з 3,1% да 2,1%, беларусаў — з 1,8% да 1,2%[12][13].
Па стане на 2008 рок найбуйнейшыя народы ў Эстоніі — эстонцы (68,7%), расейцы (25,6%), украінцы (2,1%), беларусы (1,2%) і фіны (0,8%). Гэтыя пяць народаў складаюць 98,4% усяго насельніцтва[12].
Этнічная група |
перапіс 19221 | перапіс 19341 | перапіс 1959² | перапіс 1970³ | перапіс 19794 | перапіс 19895 | перапіс 2000 | перапіс 20116 | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Колькасьць | % | Колькасьць | % | Колькасьць | % | Колькасьць | % | Колькасьць | % | Колькасьць | % | Колькасьць | % | Колькасьць | % | |||
эстонцы | 969 976 | 87,6 | 992 520 | 88,1 | 892 653 | 74,6 | 925 157 | 68,2 | 947 812 | 64,7 | 963 281 | 61,5 | 930 219 | 67,9 | 889 770 | 68,7 | ||
расейцы | 91 109 | 8,2 | 92 656 | 8,2 | 240 227 | 20,1 | 334 620 | 24,7 | 408 778 | 27,9 | 474 834 | 30,3 | 351 178 | 25,6 | 321 198 | 24,8 | ||
украінцы | — | 92 | 0,0 | 15 769 | 1,3 | 28 086 | 2,1 | 36 044 | 2,5 | 48 271 | 3,1 | 29 012 | 2,1 | 22 302 | 1,7 | |||
беларусы | — | — | 10 930 | 0,9 | 18 732 | 1,4 | 23 461 | 1,6 | 27 711 | 1,8 | 17 241 | 1,3 | 12 419 | 1,0 | ||||
фіны | 401 | 0,0 | 1088 | 0,1 | 16 699 | 1,4 | 18 537 | 1,4 | 17 753 | 1,2 | 16 622 | 1,1 | 11 837 | 0,9 | 7423 | 0,6 | ||
татары | — | 166 | 0,0 | 1534 | 0,1 | 2204 | 0,2 | 3195 | 0,2 | 4058 | 0,3 | 2582 | 0,2 | 1945 | 0,2 | |||
латышы | 1966 | 0,2 | 5435 | 0,5 | 2888 | 0,2 | 3286 | 0,2 | 3963 | 0,3 | 3135 | 0,2 | 2330 | 0,2 | 1716 | 0,1 | ||
палякі | 969 | 0,1 | 1608 | 0,1 | 2256 | 0,2 | 2651 | 0,2 | 2897 | 0,2 | 3008 | 0,2 | 2193 | 0,2 | 1622 | 0,1 | ||
жыды | 4566 | 0,4 | 4434 | 0,4 | 5433 | 0,5 | 5282 | 0,4 | 4954 | 0,3 | 4613 | 0,3 | 2145 | 0,2 | 1927 | 0,2 | ||
летувісы | 436 | 0,0 | 253 | 0,0 | 1616 | 0,1 | 2356 | 0,2 | 2379 | 0,2 | 2568 | 0,2 | 2116 | 0,2 | 1682 | 0,1 | ||
немцы | 18 319 | 1,7 | 16 346 | 1,5 | 670 | 0,1 | 7850 | 0,6 | 3944 | 0,3 | 3466 | 0,2 | 1870 | 0,1 | 1490 | 0,1 | ||
швэды | 7850 | 0,7 | 7641 | 0,7 | — | 435 | 0,0 | 254 | 0,0 | 297 | 0,0 | — | 375 | 0,0 | ||||
іншыя | 11 467 | 1,0 | 4266 | 0,4 | 6116 | 0,5 | 6883 | 0,5 | 9042 | 0,6 | 13 798 | 0,9 | 17 0297 | 1,2 | 30 367 | 2,4 | ||
агулам | 1 107 059 | 1 126 413 | 1 196 791 | 1 356 079 | 1 464 476 | 1 565 662 | 1 370 052 | 1 294 236 | ||||||||||
1 Крыніца: . ² Крыніца: . ³ Крыніца: . 4 Крыніца: . 5 Крыніца: . 6 Крыніца:
7 1444 армяніна, 880 азэрбайджанцаў, 645 малдаванаў, 562 мардоўцы, 542 цыганы, 495 чувашоў, 430 грузінаў, 430 карэлаў, 358 іжорцаў, 245 марыйцаў, 241 удмурт, 204 баўгары, 172 вугорцы, 169 карэйцаў, 152 башкіры, 150 грэкаў, 138 комі, 133 амэрыканцы, 132 узбэкі, 127 казахаў, 121 лезгін, 116 асэтынаў, 1224 іншых (кожныя ня болей за 100 чал.) і 7919 невядомай нацыянальнасьці |
На 1992 г. у Эстоніі пражывала каля паўмільёна неграмадзянаў (1/3 насельніцтва). 19 студзеня 1995 г. Дзяржаўны сход Эстоніі ўхваліў Закон Эстоніі аб грамадзянстве, які вызначыў парадак разгляду заяваў на атрыманьне грамадзянства Радай паліцыі і памежнай аховы. Да 2012 г. лік неграмадзянаў скараціўся да 97 тысячаў (7% насельніцтва)[14]. Найбольш шматлікімі часткамі гэтай групы былі апатрыды[15] і грамадзяне Расеі.
Афіцыйнай мовай у Эстоніі зьяўляецца эстонская, акрамя таго, частка насельніцтва валодае таксама расейскай, украінскай, ангельскай, фінскай, нямецкай мовамі, а таксама выру і сэту.
Эстонская мова выкарыстоўвае лацінскі альфабэт. Траціна стандартнае лексыкі мовы выводзіцца даданьнем суфіксаў да карнявых словаў. Найстарэйшыя вядомыя прыклады пісьмовай эстонскай мовы сустракаюцца ў хроніках XIII стагодзьдзя.
Эстонская і фінская мова вельмі блізкія, адносяцца да фінскай групы уральскай моўнай сям’і. Тым ня меней, гэтыя мовы ня ёсьць узаемна зразумелымі, хоць адукаваныя носьбіты могуць разумець пісьмовую мову іншага народу ў больш-менш вялікай ступені.
Паводле апошняга апытаньня, праведзенага Эўрабаромэтрам у 2005 року[16], 16% эстонскіх грамадзянаў адказалі, што «вераць у існаваньне Бога», у той час як 54% «лічаць, што ёсьць нейкая вышэйшая сіла», а яшчэ 26% «ня вераць ні ў якую духоўную, боскую альбо жыцьцёвую сілу». Паводле гэтага апытаньня эстонцы выглядаюць найбольш няверуючымі ва ўсім Эўразьвязе.
Апытаньне, праведзенае ў 2006—2008 інстытутам Гэлапа, паказала, што 14% эстонцаў адказалі станоўча на пытаньне: «Ці адыгрывае рэлігія значную ролю ў вашым штодзённым жыцьці?» — што зьявілася найменшым вынікам сярод 143 краінаў, дзе ладзілася апытаньне[17].
Сярод тых, хто называе сябе вернікамі, большасьць лютаранаў, а расейскамоўная меншасьць зьяўляецца праваслаўнымі.
Паводле зьвестак перапісу 2000 року, 29,23% насельніцтва назвалі сябе зьвязанымі зь нейкай рэлігіяй:[18]
За савецкім часам улады актыўна ўмешваліся ў царкоўныя справы, дзейнасьць рэлігійных суполак была скрайне абмежаваная. Ад 1946 да 1982 рокі было строга забароненае друкаваньне і ўвоз рэлігійнае літаратуры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.