From Wikipedia, the free encyclopedia
Надзе́я Канстанці́наўна Кру́пская (Улья́нава) (26 лютага 1869, Санкт-Пецярбург — 27 лютага 1939, Масква) — савецкая грамадзкая дзяячка. Доктар пэдагагічных навук.
Надзея Крупская | ||||
Намесьніца народнага камісара асьветы РСФСР | ||||
---|---|---|---|---|
1929 — 27 лютага 1939 | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзілася: |
26 лютага 1869 Санкт-Пецярбург | |||
Памерла: |
27 лютага 1939 (70 гадоў) Масква | |||
Партыя: | ||||
Сужэнец: | Уладзімер Ленін | |||
Бацька: | Канстанцін Крупскі[d] | |||
Маці: | Лізавета Крупская[d] | |||
Адукацыя: | ||||
Узнагароды: |
| |||
Нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу ў незаможнай шляхецкай сям’і (расейскага дваранства). Яе бацька — паручнік Канстанцін Ігнацьевіч Крупскі (1838—1883), удзельнічаў у Камітэце расейскіх афіцэраў, падтрымліваў удзельнікаў польскага паўстаньня 1863 году, маці — гувэрнантка Лізавета Васільеўна Цістрава (1843—1915).
Была арыштаваная ў 1896 г. і з 1898 была сябрам сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі ў Расейскай імпэрыі, у тым жа годзе яе асудзілі да трох гадоў высылкі ў сяло Шушанскае (Уфімскай губэрні ў Сыбіры), дзе адбываў спасылку і Ўладзімер Ульянаў (Ленін). Там яна зь ім прымае хрысьціянскі шлюб у Расейскай праваслаўнай царкве. З 1901 г. ужо жонкай суправаджала яго ў паездках за мяжу, у ходзе якой яна падтрымлівае яго ў якасьці сакратара і прэс-сакратара. Пасьля 1917 г. яна працавала ў савецкай сыстэме адукацыі.
Паводле некаторых зьвестак Н. Крупская (Ульянава) не падтрымлівала рэпрэсіі Ёсіфа Джугашвілі (Сталіна), хадайнічала за рэпрэсаваных СССР, супрацоўнічала з антысталінскай апазыцыяй, перадавала карэспандэнцыю свайго мужа Леніна (Ульянава) для Льва Троцкага, выступала за хрысьціянскае пахаваньне Леніна (Ульянава) супраць муміфікацыі для маўзалея Леніна, і была атручаная на загад Сталіна (Джугашвілі).
Надзея Крупская — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.