Наветраная пратока
From Wikipedia, the free encyclopedia
Наветраная пратока — пратока паміж астравамі Куба і Гаіці. Шырыня 77 км, максымальная глыбіня 1700 м. Злучае Атлянтычны акіян з Карыбскім морам і зьяўляецца прамым шляхам паміж Панамскі каналам і ўсходняй марской мяжой ЗША. У паўднёва-заходняй частцы пераходзіць у пратоку Ямайка.
З усходняга краю правінцыі Гуантанама на Кубе можна разглядзець агні ў дэпартамэнце Норд-Оўэст на Гаіці і наадварот.