кіеўскі мітрапаліт From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхал Рагоза (к. 1540 — паміж 18 чэрвеня і 15 жніўня 1599) — праваслаўны, потым уніяцкі царкоўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі (з 1589).
Міхал Рагоза | |
Герб «Шранява» | |
Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі | |
---|---|
1589 — 1599 | |
Папярэднік | Анісіфар (Дзевачка) |
Наступнік | Іпаці Пацей |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1540 |
Памёр | 1599 |
Род | Рагозы |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар |
Прадстаўнік шляхецкага роду Рагозаў гербу «Шранява» (ці ўласнага Рагоза — «Шранява зьменены») — дробнае шляхты Менскага павету. У 1576 пісар ваяводы валынскага князя Богуша Карэцкага.
Прыняўшы манаства, у 1579 зрабіўся архімандрытам Менскага Ўзьнясенскага манастыра, у 1582 — Слуцкага Траецкага, Морацкага. У 1588 вялікі князь Жыгімонт Ваза прызначыў яго кіеўскім праваслаўным мітрапалітам, у 1589 высьвечаны канстантынопальскім патрыярхам Ерамеем ІІ.
Пачаў праводзіць рэформы праваслаўнае царквы з мэтай павышэньня аўтарытэту й адукацыі сьвятароў ды памяншэньня ўмяшальніцтва цывільных уладаў у царкоўныя справы. У 1590 увёў практыку штогадовых сабораў з удзелам духавенства, брацтваў і шляхты. Пры ім цывільным асобам было забаронена кіраваць манастырамі, была ўсталяваная новая працэдура прызначэньня япіскапаў і мітрапаліта: кароль і вялікі князь зацьвярджаў адну з 4 кандыдатураў, абраных на такіх штогадовых саборах. Сабор 1594 году падпарадкаваў брацтвы царкоўным герархам, што спрычынілася да паглыбленьня супярэчнасьцяў паміж імі. Так, напрыклад, у 1595 М. Рагоза забараніў выступаць з казаньнямі прапаведніку віленскага брацтва Сьцяпану Зізанію.
У 1594 далучыўся да прыхільнікаў падрыхтоўкі уніі праваслаўнае й каталіцкае цэркваў. Узначаліў царкоўны сабор у Берасьці (1596), на якім была абвешчаная царкоўная унія й зацьверджаныя яе ўмовы. Захаваў за сабой у новаўтворанай уніяцкай царкве пасаду мітрапаліта кіеўскага. Праваслаўны сабор, які ў той самы час адбыўся ў Берасьці, абвясьціў пра пазбаўленьне М. Рагозы сану. Аднак ані гэты, ані іншыя захады праваслаўных дзеячоў ня мелі вынікаў. Са сваімі апанэнтамі, карыстаючыся падтрымкай манарха, змагаўся пераважна адміністрацыйнымі сродкамі[1].
Папярэднік Анісіфар (Дзевачка) |
Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі 1589 — 1599 |
Наступнік Іпаці Пацей |
Наступнік Іоў (Барэцкі) |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.