Міхало́ва (па-польску: Michałowo) — места ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, сядзіба вяскова-гарадзкой гміны Міхалова. Згодна адміністрацыйнага падзелу 1975—1998 места належала Беластоцкаму ваяводзтву. Праз горад цячэ рака Супрасьль, прыток Нарава.
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Міхалова.
- першая палова 18 ст. — заснаваньне вёскі Нязбодча
- пачатак 19 ст. — Нязбодча з урочышчамі Рудая Крыніца, Лупеж Бор, Разэнталь і Сунохі пераходзіць у рукі Сэвярына Міхалоўскага, заснаваньне маёнтку Нязбудка
- 1832 — пачатак пабудовы тэкстыльнай хвабрыкі, пасяленьне атрымоўвае назву Міхалова, зьяўляюцца тут першыя немцы
- 1835 — пабудова першага лютэранскага малітоўнага дому і школы
- 1861 — пачынае дзейнічаць другая школа-кірха
- 1865 — адабраны Сэвярыну Міхалоўскаму (за удзел у студзеньскім паўстаньні) маёнтак набывае ген. Аляксандар фон Мінквіц
- 1868 — міхалоўскія немцы атрымоўваюць расейскае грамадзянства, заснаваньне Міхалоўскай воласьці
- 1890 — у Міхалове пражывае больш за 1000 немцаў, 980 габрэяў, 654 беларусаў і 376 палякі; пачынае дзейнічаць другая сынагога
- 1898 — першая забастоўка працоўных міхалоўскага тэкстыльнага заводу
- 1898 — адкрыцьцё новай мураваная кірхы
- 1906 — адкрыцьцё царквы сьв. Мікалая
- 1915 — 30% жыхароў Міхалова падаецца ў бежанства ў Расею
- 1916 — заснаваньне самастойнай каталіцкай парафіі (абхоплівае м.ін. Гарадок)
- 1918 — Міхалова пакідае 600 немцаў, польскія ўлады засноўваюць гміну Міхалова
- 1921 — у Міхалове праывае 887 габрэяў, 534 праваслаўных, 458 каталікоў, 291 лютэранаў, 6 уніятаў
- 1936 — у Міхалове праывае 732 габрэяў, 2741 праваслаўных, 2215 каталікоў, 190 лютэранаў
- міжваенны пэрыяд — у Міхалове дзейнічае 9 тэкстылных хвабрыкаў, дрэвапраапрацоўчы завод, хімічная хвабрыка, 12 прадуктавых і 8 прамысловых крамаў, 3 школы (польская, жыдоўская і нямецкая)
- 1939 — далучэньне да БССР, уваходзіць у Беластоцкі раён Беластоцкай вобласьці
- 1940—196 міхалоўскіх немцаў перасяляюцца ў Лодзь
- 1941 — пачатак нямецай акупацыі
- 1942 — нацысты вывозяць з Міхалова ў Беласток усіх жыдоў
- 1944 — адступаючыя немцы паляць усе хвабрыкі
- 1947 — заснаваньне першай сярэдняй школы
- 2009 — Міхалова атрымоўвае гарадзкія правы[2]
Жыхары Міхалова каталікі (парафія Божага Провіду ў на месцы[3]) з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй і этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход прыход сьв. Міколы Чудатворцы на месцы[4]).
- Пачатковая школа ім. Ўладзіслава Сыракомлі з гімназіяй ім. Лешка Носа
- Kамплекс школаў у Міхалове (тэхнікум і ліцэй)
Помнікі архітэктуры
- Царква Сьв. Мікалая — збудаваная ў 1906—1908 гадах у псэўдарускім стылю
- Касьцёл Провіду Божага — збудаваны ў 1906—1909 гадах у нэагатыцкім стылю
Страчаная спадчына
- Сынагога — пабудаваная к. 1900 году, спаленая ў час Другой сусьветнай вайны
- Пратэстанцкая кірха — пабудаваная ў 1898 г., разабраная ў 1949 г.
Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 22 чэрвеня 2015 г.