штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінэсо́та (па-ангельску: Minnesota) — штат на Сярэднім Захадзе ЗША, адзін з так званых штатаў паўночна-заходняга цэнтру. Насельніцтва — 4,919 млн чалавек (21-е месца ў ЗША, зьвесткі 2000 году). Сталіца — Сэнт-Пол. Найвялікшы горад — Мінэапаліс. Іншыя буйныя гарады: Блюмінгтон, Дулут, Рочэстэр, Бруклін-Парк.
Мінэсота | |||
| |||
Мянушка | «Штат Паўночнай зоркі», «Штат байбакоў» | ||
---|---|---|---|
Сталіца | Сэнт-Пол | ||
Найбуйнейшы горад | Мінэапаліс | ||
Плошча | |||
12-я па ЗША | |||
- агулам | 225 181 км² | ||
- % вады | 8,4 | ||
- шырата | 43°30' пн. ш. па 49°23,8' пн. ш. | ||
- даўгата | 89°29' з. д. па 97°14' з. д. | ||
Насельніцтва | |||
21-е па ЗША | |||
- агулам | 5 266 214 (2009) | ||
- шчыльнасьць | 25,21/км² | ||
Дата заснаваньня | 11 траўня 1858 (32-ы) | ||
Губэрнатар | Марк Дэйтан | ||
Часавы пас | UTC-6/-5 | ||
Афіцыйная старонка |
Афіцыйныя мянушкі — «Штат Паўночнай зоркі», «Штат байбакоў», «Зямля 10 000 азёраў», «Штат хлеба з алеем» (North Star State, Gopher State, Land of 10,000 Lakes, Bread and Butter State).
Плошча Мінэсоты складае 225,365 тыс. км² (12-е месца сярод штатаў), зь іх 8,4% прыходзіцца на водную паверхню. На поўначы і паўночным усходзе Мінэсота мяжуе з канадзкімі правінцыямі Манітоба і Антарыё, ад якіх штат месцамі аддзелены азёрамі Лясное, Верхняе і іншымі, а таксама рэкамі Рэйні і Піджын. На ўсходзе Мінэсота мяжуе зь Вісконсінам, на поўдні — з Аёвай, на захадзе — з Паўднёвай Дакотай і Паўночнай Дакотай.
Паўночная частка Мінэсоты разьмешчаная на крышталічным Ляўрэнтыйскім шчыце, з выхадамі якога зьвязаныя скалістыя грады і глыбокія азёры (усяго каля 15 тыс. азёраў). На паўночным захадзе і захадзе — прэрыі. Цэнтральная і паўднёвая часткі Мінэсоты ляжаць на плоскай раўніне. Каля траціны тэрыторыі пакрыта лясамі. Вільготны ўмераны кантынэнтальны клімат. На тэрыторыі Мінэсоты находзіцца больш за 10 000 азёраў, што знайшло адлюстраваньне ў адной з афіцыйных мянушак штату.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.