![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/70/Milan_Cathedral_from_Piazza_del_Duomo.jpg/640px-Milan_Cathedral_from_Piazza_del_Duomo.jpg&w=640&q=50)
Мілянская катэдра
рыма-каталіцкая катэдра ў Міляне (Італія) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Міля́нская катэ́дра (па-італьянску: Duomo di Milano [ˈdwɔːmo di miˈlaːno]; па-лямбардзку: Domm de Milan [ˈdɔm de miˈlãː]), афіцыйна Мэтрапольная катэдра-базыліка Нараджэньня Сьвятой Марыі (па-італьянску: Basilica cattedrale metropolitana di Santa Maria Nascente) — рыма-каталіцкі катэдральны храм у Міляне (Лямбардыя, Італія). Сядзіба арцыбіскупа Міляну.
Славутасьць | |
Мілянская катэдра Шаблён:Арыгінальная назва | |
![]() Від на катэдру з плошчы перад храмам | |
Краіна | Італія |
Месцазнаходжаньне | Мілян |
Адрас | Via Carlo Maria Martini, 1 20122 |
Каардынаты | 45°27′51″ пн. ш. 9°11′29″ у. д. |
Канфэсія | Рыма-каталіцтва |
Эпархія | Мілянская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | готыка, рэнэсанс |
Аўтар праекту | Сымонэ да Арсэніга |
Дата заснаваньня | 1386 |
Будаваньне | 1386—1965 (1965) |
Апошні плябан | Марыё Дэльпіні |
Статус | катэдра, малая базыліка |
Стан | дзейная |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Мілянская катэдра на мапе Італіі ![]() ![]() Мілянская катэдра | |
![]() |
Будаўніцтва распачалася ў 1386 року, цягнулася амаль шэсьць стагодзьдзяў і скончылася ў 1965 року. Гэта найбольшы храм у Італіі (паколькі Базыліка Сьвятога Пятра тэрытарыяльна належыць да Ватыкану), другі паводле велічыні ў Эўропе і трэці ў сьвеце.