From Wikipedia, the free encyclopedia
Мілавідзкая бітва — бітва паміж беларускімі паўстанцамі і расейскім войскам падчас народна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гадоў, што адбылася 3 чэрвеня [ст. ст. 22 траўня] 1863 году пад вёскай Мілавіды (Слонімскі павет, Гарадзенская губэрня; цяпер Баранавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь).
Мілавідская бітва | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
беларускія паўстанцы | Расейская імпэрыя | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
падпалкоўнік Аляксандар Лянкевіч | |||||||||
Колькасьць | |||||||||
5 паўстанскіх атрадаў | 5 рот салдатаў з 4 гарматамі | ||||||||
Страты | |||||||||
18 забітымі і палоннымі | 50 забітых | ||||||||
У сярэдзіне траўня 1863 году ў лягеры пад Мілавідамі (Слонімскі павет, цяпер Баранавіцкі раён) сканцэнтравалася некалькі паўстанцкіх атрадаў:
Лягер паўстанцаў знаходзіўся ў лесе каля шашы Берасьце — Бабруйск. Камандаваньне аб’яднанымі сіламі ўзяў на сябе былы падпалкоўнік царскага войска Аляксандар Лянкевіч. 21 траўня паўстанскія сілы ў мілавідзкім лягеры інспэктаваў Кастусь Каліноўскі.
На паўстанцаў царскія ўлады кінулі войскі са Слоніму і Нясьвіжу. Першай падышла калёна са Слоніму (3 роты Стараінгерманляндзкага пяхотнага палка з 4 гарматамі і коннай групай) на чале з падпалкоўнікам Булгарыным.
22 траўня (3 чэрвеня) расейскія войскі з розных бакоў атакавалі лягер. Бой працягваўся некалькі гадзін, паўстанцы вытрымалі ўсе атакі. Калі стала цямнець, царскія войскі адступілі на зыходныя пазыцыі, страціўшы 50 чалавек забітымі і параненымі. Паўстанцы панесьлі страты ў 18 чалавек. На дапамогу расейцам сьпяшалася калёна зь Нясьвіжу (2 роты Новаінгерманляндзкага палка), і назаўтра атакі аднавіліся, але паўстанцы да гэтага часу пакінулі лягер і адышлі ў розных кірунках.
Так як поле бою засталося за паўстанцамі, яны сталіся на гэтым полі пераможцамі. Забітыя паўстанцы і царскія вайскоўцы паводле загаду Булгарына былі пахаваны на супрацьлеглых баках шашы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.