Мікіта Бялых
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікі́та Ю́р’евіч Бялы́х (нар. 13 чэрвеня 1975, Перм, Расея) — расейскі дзяржаўны дзяяч, палітык і эканаміст. Губэрнатар і старшыня ўрада Кіраўскай вобласьці (2009-2016). Кандыдат эканамічных і гістарычных навук.
Мікіта Бялых | |
15 студзеня 2009 — 28 ліпеня 2016 | |
Папярэднік | Nikolay Shaklein[d] |
Наступнік | Aleksey Kuznetsov[d] |
9 сьнежня 2001 — 15 студзеня 2009 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
13 чэрвеня 1975(1975-06-13)[1] (49 гадоў) |
Партыя: |
|
Маці: | Зінаіда Бялых[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
У 1998 годзе быў запрошаны ў Пермскую фінансава-вытворчую групу на пасаду віцэ-прэзыдэнта. У 2004-2005 гадах працаваў намесьнікам губэрнатара Пермскай вобласьці, раней, у 2001 годзе, быў абраны паслом Заканадаўчага сходу Пермскай вобласьці. З 2005 па 2008 гады — лідэр партыі "Саюз правых сіл», раней — старшыня пермскага абоаснога аддзяленьня партыі «Саюза правых сіл», з 2004 году ўваходзіў у склад Краёвай палітычнай рады партыі «СПС». У 2006 годзе абраны паслом Заканадаўчага сходу Пермскага краю па сьпісе «СПС». У 2008 годзе прымаў удзел у стварэньні ОДД «Салідарнасць». Старшыня Кіраўскага аддзяленьня Расейскага ваенна-гістарычнага таварыства.
Празь месяц пасьля ўзбуджэньня крымінальнай справы, 28 ліпеня 2016 году, звольнены з пасады губэрнатара прэзыдэнтам РФ Уладзімерам Пуціным у сувязі са стратай даверу. 1 лютага 2018 году прысуджаны судом да 8 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму і штрафу звыш 48 млн рублёў. Абарона і абвінавачваньне будуць аспрэчваць гэтае рашэньне.