From Wikipedia, the free encyclopedia
Міксіны (Myxini) — падкляса хрыбетных жывёлаў клясы кругларотых.
Міксіны | |
Eptatretus stoutii | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Кругларотыя |
Падкляса | Міксіны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Myxini | |
Выдзяляецца 1 атрад (Myxiniformes), 1 сямейства (Myxinidae), 7 родаў, каля 60 відаў.
Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных марскіх водах.
Даўжыня да 1 м. Цела вугрападобнае, голае. Шкілет храстковы. Сківіцы адсутнічаюць, рот у выглядзе круглай адтуліны, абкружаны некалькімі мясістымі вусікамі. Шчэлепных адтулін ад 1 да 15 пар. Крывяносная сыстэма незамкнёная. Сэрца 1 асноўнае і 3 дадатковыя.
Паразіты або драпежнікі. Выядаюць унутранасьці і цягліцы ў рыб, угрызаюцца ў ахвяру з дапамогай моцнага языка з рагавымі зубамі. Радзей кормяцца чарвямі.
Адкладваюць 20-30 яек. Разьвіцьцё без ператварэньня.
Міксіны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.