беларускі журналіст і сцэнарыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікала́й Хале́зін (нар. 30 сакавіка 1964, Менск, БССР) — беларускі журналіст і сцэнарыст, мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатра».
Мікалай Халезін | |
Дата нараджэньня | 30 сакавіка 1964 (60 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | драматург, журналіст, тэатральны рэжысэр, актор |
Навуковая сфэра | драма[1], акторства[d][1] і журналістыка[1] |
Сябра ў | Беларуская Рада Культуры[d] |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў Менску ў сям’і сьпевака Менскай філярмоніі[2]. Пасьля заканчэньня школы служыў у войску ў авіяцыі. У 1984 паступіў на эканамічны факультэт Інстытуту народнай гаспадаркі, але пасьля трэцяга курсу кінуў вучобу, каб заняцца творчасьцю[3].
Працаваў журналістам у газэце «Наша свабода»[4], быў намесьнікам галоўнага рэдактара газэт «Имя»[5] ды «Навіны», адным з членаў арганізацыйнага камітэта грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя'97».
Быў стваральнікам і мастацкім кіраўніком цэнтра сучаснага мастацтва «VITA NOVA».
У 2005 г. Халезін разам з сваёй жонкай Натальляй Калядой заснавалі «Свабодны тэатар», які атрымаў шырокую вядомасьць у Беларусі і замежжы.
Мікалай Халезін — аўтар шматлікіх п’есаў, перакладзеных на многія мовы сьвету, уладальнік шэрагу прэстыжных міжнародных культурніцкіх прэміяў і прызоў на драматургічных конкурсах у розных краінах сьвету[6]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.