![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/81/IHO_Members.svg/langbe-tarask-640px-IHO_Members.svg.png&w=640&q=50)
Міжнародная гідраграфічная арганізацыя
міжнародная арганізацыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнаро́дная гідраграфі́чная арганіза́цыя (па-ангельску: International Hydrographic Organization, франц. Organisation hydrographique internationale), падчас заснаваньня — Міжнаро́днае гідраграфі́чнае бюро́ (анг. International Hydrographic Bureau, IHB) — міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 1921 годзе, якая займаецца каардынацыяй працы гідраграфічных установаў краін-чальцоў арганізацыі, разгладаньнем пытаньняў, датычных гідраграфіі і дастасоўных навук. МГА фармулюе гідраграфічныя стандарты, якія потым ідуць на абмеркаваньне і ўхваленьне краінамі-чальцамі арганізацыі. Арганізацыя ўвесь час робіць стандарты болей унівэрсальнымі, каб гідраграфічная інфармацыя была даступнай кожнай краіне. З часу заснаваньня было праведзена шмат працы над уніфікацыяй стандаратаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/81/IHO_Members.svg/640px-IHO_Members.svg.png)
Краіны-чальцы
Чакаюць на статус чальца
Пакінулі запыт на ўступ