Мястра
возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мя́стра — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Нарачанкі. Знаходзіцца ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, на паўднёвы захад ад Мядзелу. Належыць да Нарачанскай групы азёраў, другое велічынёй у гэтай групе. Плошча паверхні возера 13,1 км². Даўжыня 5,8 км, найбольшая шырыня 4,5 км. Найбольшая глыбіня дасягае 11,3 м, сярэдняя складае 5,4 м. Аб’ём вады 70,2 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 20,2 км[2].
Возера
Мястра
Мястра | |||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |