From Wikipedia, the free encyclopedia
Хэ́льсынскі мэтрапалітэ́н (па-фінску: Helsingin metro, па-швэдзку: Helsingfors metro) — транспартная сыстэма ў горадзе Хэльсынкі, адзіная ў Фінляндыі. Гэта самая паўночная ў сьвеце сыстэма мэтрапалітэну (шырата самай паўночнай станцыі Пецярбурскага мэтрапалітэну складае 60° 04’ (станцыя Парнас), у той час як самай паўночнай станцыі Хэльсынскага мэтрапалітэну — 60° 12’.
Адкрыцьцё мэтрапалітэну адбылося 2 жніўня 1982 году. З 1 студзеня 2007 году сыстэма налічвае 17 станцыяў (зь іх 6 падземныя) і адну лінію, падзеленую на два адгалінаваньні. Агульная працягласьць складае 21,1 км, пасажырапаток — 63 млн пасажыраў у год (2015). Абслугоўваецца кампаніяй HKL.
Мэтро ў асноўным абслугоўвае шчыльна заселеныя раёны Ўсходняга Хэльсынкі, але можа выкарыстоўвацца і для перасоўваньня ў цэнтры Хэльсынкі. Сыстэма мэтро дапаўняецца прыгараднымі цягнікамі, якія выкарыстоўваюцца для сувязі зь іншымі раёнамі Хэльсынкі. Станцыя пад цэнтральным чыгуначным вакзалам дазваляе перасадку з/на прыгарадную чыгунку і да аэрапорту Хэльсынкі-Вантаа.
У швэдзкай мове для мэтрапалітэну Хэльсынкі замест слова tunnelbana выкарыстоўваецца metro, вызначаная форма metron — мэтрапалітэн у Хэльсынкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.