Мэталюргія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэталюргі́я (па-грэцку: μεταλλουργέω, літаральна «дабываю руду») — вобласьць мэтарыялазнаўства, якая вывучае фізычныя і хімічныя паводзіны мэталаў, інтэрмэталідаў і сплаваў. Да мэталюргіі адносіцца і практычнае прымяненьне наяўных ведаў аб мэталах — ад дабытку сыравіны да выпуску гатовай прадукцыі.
Да мэталюргіі адносяцца:
- вытворчасьць мэталаў з прыроднай сыравіны й іншых мэталаўтрымліваючых прадуктаў;
- атрыманьне сплаваў;
- апрацоўка мэталаў у гарачым і халодным стане;
- зварка;
- нанясеньне пакрыцьцяў з мэталаў;
- вобласьць матэрыялазнаўства, якая вывучае фізычныя й хімічныя паводзіны мэталаў, інтэрмэталідаў і сплаваў.