From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэтабалі́зм (ад грэц. μεταβολή — «пераўтварэньне, зьмена»), абмен рэчываў — поўны працэс пераўтварэньня хімічных рэчываў у арганізму, якія забясьпечваюць ягоны рост, разьвіцьцё, дзейнасьць і жыцьцё агулам. У жывым арганізьме ўвесь час расходваецца энэргія, прычым ня толькі падчас фізычнай і разумовай працы, але і пры поўным спакоі (сьне). Абмен рэчываў уяўляе сабой комплекс біяхімічных і энэргетычных працэсаў, якія забясьпечваюць выкарыстаньне харчовых рэчываў для патрэбаў арганізму і задавальненьня ягоных запатрабаваньняў у плястычных і энэргетычных рэчывах.
Мэтабалізм ляжыць у аснове ўсіх біялягічных зьяваў. Ён, як правіла, падяеляцца на дзьве катэгорыі. Першая зь іх — катабалізм, у выніку якога арганічныя рэчывы разбураюцца і выніковая энэргія выкарыстоўваецца шляхам вузавага дыханьня, іншая — анабалізм, у выніку якога энэргія выкарыстоўваецца для пабудовы кампанэнтаў вузы, як то пратэінавыя і нуклеінавыя кісьлі.
Хімічныя рэакцыі мэтабалізму арганізаваны праз мэтабалічныя шляхі, у якіх адзін хімічны элемэнт пераўтвараецца праз шэраг крокаў у іншы з дапамогай пасьлядоўнасьці фэрмэнтаў. Фэрмэнты маюць вырашальнае значэньне для абмену рэчываў, паколькі яны дазваляюць арганізмам вырабляць пажаданыя рэакцыі, якія патрабуюць выдаткаў энэргіі, і якія не адбудуцца самі па сабе. Фэрмэнты дзейнічаюць як каталізатары, якія дазваляюць рэакцыі працякаць больш хутка. Яны таксама валодаюць магчымасьцю рэгуляваньня мэтабалічных шляхоў у адказ на зьмены ў навакольным асяродзьдзі вузаў або на сыгналы ад іншых вузаў.
Мэтабалічная сыстэма канкрэтнага арганізму вызначае, якія рэчывы ён будзе лічыць спажыўнымі, а якія атрутнымі. Напрыклад, некаторыя пракарыёты выкарыстоўваюць серкавадародную кісьлю як спажыўнае рэчыва, але гэты газ атрутны для жывёлаў[1]. Асноўная хуткасьць мэтабалізму ў арганізьме ёсьць паказчыкам колькасьці энэргіі, спажыванай усімі гэтымі хімічнымі рэакцыямі. Яскравай асаблівасьцю мэтабалізму зьяўляецца падабенства асноўных мэтабалічных шляхоў сярод значна розных відаў[2]. Напрыклад, мноства карбонавых кісьляў, якія найбольш вядомыя як прамежкавыя прадукты ў цыклі цытрынавай кісьлі, прысутнічаюць ва ўсіх вядомых арганізмах, і яны сустракаюцца як у аднавузавых бактэрыяў, як то кішачны пруток, гэтак і велізарныя шматвузавых арганізмах, як то сланы[3]. Гэтыя падабенствы мэтабалічных шляхоў, верагодна, зьвязаныя зь іх раньнім зьяўленьнем у гісторыі эвалюцыі і захаваньнем празь іхную эфэктыўнасьць[4][5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.