мястэчка ў Эмсьляндзе (Ніжняя Саксонія, Нямеччына) From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэ́пэн (па-нямецку: Meppen) — горад на паўночным захадзе Нямеччыны, у зямлі Ніжняй Саксоніі. Адміністрацыйны цэнтар акругі Эмсьлянд. Горад месьціцца на канале Дортмунд—Эмс.
Мэпэн | |||
| |||
Краіна: | Нямеччына | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 15 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 05931 | ||
Паштовы індэкс: | 49716 | ||
Нумарны знак: | EL | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°41′26.30″ пн. ш. 7°17′27.49″ у. д. | ||
Мэпэн | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://www.meppen.de/ |
Мэпэн, які раней быў умацаваным горадам, мае доўгую гісторыю. Першая ўзгадка Мэпэну датуецца 834 годам у грамаце аб ахвяраваньні франскім імпэратарам Людовікам Пабожным місіянэрскай установы абацтву Корвэй. У 945 годзе імпэратар Атон Вялікі надаў гораду права біць манэты і зьбіраць мыта. З 946 году места мела права на вольны гандаль. У 1252 годзе графіня Юта фон Фэхта-Рафэнсбэрг прадала свае ўладаньні біскупу Мюнстэра. Мэпэн, такі чынам, увайшло пад уладу мюнстэрскага біскупства. У 1360 годзе біскуп Адольф надаў правы места будаваць гарадзкія ўмацаваньні. Цягам наступных трох стагодзьдзяў да 1660 году Мэпэн стаў умацаваным горадам. 1762 годзе пры заканчэньні Сямігадовай вайны ўмацаваньні былі зруйнаваныя, аднак некаторыя сьцены захаваліся і да сёньня. У 1811 годзе горад быў анэксаваны Францыяй, а ў пэрыяд 1813—1814 гадоў быў часткай Прусіі. Згодна з рэзалюцыяй Венскага кангрэсу горад увайшоў у склад Гановэрскага каралеўства. За часы Другой сусьветнай вайны ў горадзе ўтрымліваліся ваеннапалонныя з Польшчы, Францыі, Бэльгіі, СССР ды іншых краінах[3].
У пэрыяд зь верасьня па красавік Мэпэнская тэатральная група прапануе шырокую праграму. Пастаноўкі ладзяцца ў тэатральна-канцэртнай залі Мэпэну, спраектаванай Эбэргардам Куленкампфам і завершанай у 1959 годзе. Яна таксама дзеіць як школьная зала для гімназіі Віндторсту. У праграме ладзяцца як гастрольныя пастаноўкі тэатру, гэтак і іншыя музычныя імпрэзы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.