расейскае міжнароднае гісторыка-асьветніцкае, праваабарончае і дабрачыннае таварыства From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнароднае гісторыка-асьветніцкае, праваабарончае і дабрачыннае таварыства «Мэмарыял» (НКА) па-расейску: Международное историко-просветительское, правозащитное и благотворительное общество «Мемориал» — расейская няўрадавая арганізацыя, асноўнай задачай якой першапачаткова было дасьледаваньне палітычных рэпрэсій у СССР. Пераўтварылася ў садружнасьць дзесяткаў арганізацый у Расеі, Нямеччыне, Казахстане, Італіі, Чэхіі, Бэльгіі, Францыі і Украіне, якія вядуць дасьледчую, праваабарончую і асьветніцкую працу. Адзін з ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру ў 2022 годзе[1].
Мэмарыял (арганізацыя) |
«Мэмарыял» паўстаў як нефармальная арганізацыя ў 1987 годзе. Афіцыйна заснаваны 26—28 студзеня 1989 году на ўстаноўчай канфэрэнцыі, якая праходзіла ў доме культуры Маскоўскага авіяцыйнага інстытуту.
У 1991 годзе для арганізацыі і каардынацыі праваабарончай працы таварыства «Мэмарыял» быў створаны праваабарончы цэнтар «Мэмарыял»[2].
З 1999 году «Мэмарыял» праводзіў штогадовыя ўсерасійскія конкурсы гістарычных дасьледчых работ старшакляснікаў «Чалавек у гісторыі. Расея — XX стагодзьдзе»[3].
15 ліпеня 2009 году, пасьля забойства ў Чачні супрацоўніцы «Мэмарыялу» Натальлі Эстэміравай кіраўнік праваабарончага цэнтра «Мэмарыял» Алег Арлоў усклаў на Рамзана Кадырава адказнасьць за гэта забойства:
«Я ведаю, я ўпэўнены, хто вінаваты ў забойстве Натальлі Эстэміравай. Мы ўсе ведаем гэтага чалавека — гэта Рамзан Кадыраў»
«Рамзан Кадыраў асабіста ёй пагражаў у асабістай гутарцы, калі ён яе выганяў з пасады кіраўніка Грамадзкага савету Грознага»— Алег Арлоў[4].
17 ліпеня 2009 году Кадыраў падаў пазоў супраць Арлова. Усьлед за гэтым, Арлоў заявіў, што ён не абвінавачваў Кадырава ў зьдзяйсненьні злачынства, а меў на ўвазе тое, што Кадыраў, як прэзыдэнт, нясе адказнасьць за тое, што адбываецца ў рэспубліцы[5].
6 кастрычніка 2009 году суд часткова задаволіў пазоў Кадырава, прызнаў выказваньні Арлова аб асабістай або апасродкаванай віне Кадырава ў гібелі Эстэміравай тымі, якія ганьбяць гонар і годнасьць прэзыдэнта і пастанавіў спагнаць 20 тысяч рублёў з Арлова і 20 тысяч рублёў з «Мэмарыялу»[6][7]. Упаўнаважаны па правах чалавека ў Чачэнскай Рэспубліцы Нурдзі Нухажыеў заявіў, што «з паказаньняў Арлова складваецца ўражаньне, што „Мэмарыял“ — гэта арганізацыя, якая спэцыялізуецца на наўмыснай дыскрэдытацыі прэзыдэнта Кадырава».
У сьнежні 2009 году «Мэмарыял» падтрымаў ініцыятыву Расейскай ЛГБТ-сеткі аб прызнаньні асуджаных у СССР гомасэксуалаў ахвярамі палітычных рэпрэсій[8][9][10].
У красавіку 2012 году «Мэмарыял» апынуўся ў цэнтры скандалу з публікацыяй сакрэтных дакумэнтаў з Архіву ФСБ Расеі, прысьвечаных пазасудоваму расстрэлу савецкімі органамі дзяржбясьпекі сябраў фарміраваньняў «Арміі Краёвай» у 1945 годзе[11].
У ліпені 2012 году кіраўнік «Мэмарыялу» Арлоў абвясьціў аб тым, што «Мэмарыял» не стане адмаўляцца ад атрыманьня замежнай дапамогі, але пры гэтым не плянуе выконваць патрабаваньні закона «Аб некамэрцыйных арганізацыях» і зарэгістравацца ў якасьці замежнага агента[12]. 21 лістападу 2012 году закон РФ «Аб некамэрцыйных арганізацыях» уступіў у сілу, аднак «Мэмарыял» па-ранейшаму не выканаў устаноўленыя законам патрабаваньні аб рэгістрацыі.
У траўні 2013 году ПЦ «Мэмарыял» быў прызнаны «замежным агентам».
«Міжнародны Мэмарыял» быў ліквідаваны пастановай расейскага суда ад 28 сьнежня 2021 году, праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» быў ліквідаваны па пастанове суда 29 сьнежня 2021 году ў сувязі з парушэньнем заканадаўства аб «замежных агентах».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.