Мэка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэ́ка (па-арабску: مكة, мянушка: Umm Al Qura — «Маці ўсіх вёсак») — адзін з самых вялікіх гарадоў Саудаўскай Арабіі, сьвяты горад ісламу. Знаходзіцца ў падножжа горнага масіву Джабар аль-Карнайт у вузкай даліне Абрахама, за 100 км ад Чырвонага мора. Насельніцтва налічвае каля 1,7 млн чалавек.
Мэка | |
Краіна: | Саудаўская Арабія |
Правінцыя: | Мэка |
Кіраўнік: | Халід ібн Фэйсал эль Сауд[d] |
Плошча: | 850 км² |
Насельніцтва (2007) | |
колькасьць: | 1 700 000 чал. |
шчыльнасьць: | 2000 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 21°25′21″ пн. ш. 39°49′34″ у. д. |
Мэка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
holymakkah.gov.sa |
Мэка зьяўляецца цэнтрам ісламу, і самым сьвятым горадам для мусульманаў, уваход у горад прадстаўнікам іншых рэлігіяў забаронены. Згодна з уяўленьнямі мусульманаў у Мэцы нарадзіўся прарок Мухамад (у 571 годзе), а таксама месца артыманьня мэцкіх сураў Карану. Пасьля вяртаньня прарока Мухамада з Мэдыны ў Мэку ў 630 годзе горад зьяўляецца мэтай паломніцтва ўсіх мусульманаў. Пасьля ўсталяваньня ў горадзе ўлады дынастыі Аліядаў у 960 годзе, яны атрымалі тытул шарыфаў. Шарыфы Мэкі захоўвалі незалежнасьць ад халіфата, якую змаглі захаваць нават пасьля далучэньня Мэкі ў склад Асманскай імпэрыі ў 1517 годзе. З 1924 году Мэка належыць Саудаўскай Арабіі.
Самым вядомым месцам гораду зьяўляецца квадратны будынак назначаны прарокам Мухамадам — Кааба. Вакол яго пабудаваны мячэт Аль-Харам, у якім адначасова могуць памясьціцца 300 тыс. вернікаў. Гэта самае сьвятое месца для мусульманаў. У паўднёва-ўсходнім куце Каабы знаходзіцца чорны камень (al-hadżar al-aswad), які зьяўляецца мэтай хаджа — паломніцтва мільёнаў мусульманаў. Чорны камень — гэта мэтэарыт, які, як мяркуюць мусульмане, даслаў ім Алаг. Упершыню горад узгадваецца як Макараба, які, да зьяўленьня ісламу меў значную ролю ў гандлі паміж краінамі Блізкага Ўсходу і Міжземнамор’ем, зьяўляўся рэлігійным цэнтам паганскіх плямёнаў Арабійскага паўвострава.