вёска ў Босьніі і Герцагавіне From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэджугор’е (па-басьнійску: Međugorje) — мястэчка ў Босьніі і Герцагавіне, у Герцагавіна-Нярэтванскім кантоне, у грамадзе Чытлук з пераважна харвацкім насельніцтвам каталіцкай канфэсіі. Цэнтар штогадовага паломніцтва да 1 мільёна хрысьціян розных канфэсій з усяго сьвету. Праславілася ў другой палове XX стагодзьдзя праз, зьяўленьне тут Панны Марыі. Гэта зьяўленьне пакуль афіцыйна не прызнаныя каталіцкай царквой, але і не адкінутая.
Мэджугор'е | |
бас. Međugorje | |
Краіна: | Босьнія і Герцагавіна |
Кантон: | Герцагавіна-Нярэтванск |
Плошча: | 11,83 км² |
Вышыня: | 158–165 м н. у. м. |
Насельніцтва (2013) | |
колькасьць: | 2265 чал. |
шчыльнасьць: | 191,46 чал./км² |
Тэлефонны код: | 036 |
Паштовы індэкс: | 88 266 |
Геаграфічныя каардынаты: | 43°11′24.58″ пн. ш. 17°40′40.30″ у. д. |
Мэджугор'е | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.medjugorje.hr |
Этымалёгія тапоніма на харвацкай мове празрыстая — «месца паміж гарамі».
Паводле перапісу насельніцтва ў Босьніі і Герцагавіне ў 2013 годзе ў населеным пункце пражывала 2265 жыхароў, у тым ліку 2232 харвата, 11 альбанцаў, 4 басьнійцы і 3 сэрбы. 11 чалавек пазначылі іншую нацыянальнасьць, 2 — не заявілі пра сваю нацыянальнасьць і 2 чалавекі паведамілі аб невядомай нацыянальнасьці[1].
Упершыню аб Мэджугор’і стала шырока вядома напачатку 1980-х гадоў. 24 чэрвеня 1981 году 6 мясцовых маладых людзей, чатыры дзяўчыны і два хлопцы, заявілі пра тое, што ім аб’явілася Панна Марыя — Маці Езуса Хрыста, якая прадставілася, як «Валадарка Супакою». Паводле сьведкаў, гэтыя аб’яўленьні працягваюцца да сёньняшняга дня. У іх Панна Марыя перадае кароткія пасланьні — яна заклікае вернікаў да навяртаньня, малітвы і міру.
Каталіцкі Касьцёл у сваёй афіцыйнай пазыцыі адносна падзей у Мэджугор’і (Заява Канфэрэнцыі Эпіскапатаў былой Югаславіі ад 1991 г.) пакуль што адмаўляецца ад канчатковага меркаваньня аб аб’яўленьнях — пакуль не прызнае іх праўдай і не адмаўляе іх як ілжывыя. Расьсьледаваньнем аб’яўленьняў займалася адмысловая камісія, прызначаная папам Бэнэдыктам XVI у 2010 годзе. Паколькі зьяўленьні яшчэ не спыніліся (хоць іх частата значна зьменшылася), гэтыя зьявы не могуць быць афіцыйна прызнаныя. Папа Францішак накіраваў у Мэджугор’е свайго нунцыя арцыбіскупа Генрыка Хосера. На падставе падрыхтаванага ім дакладу Папа ў траўні 2019 году даў згоду на арганізацыю афіцыйных пілігрымак да месца аб’яўленьняў, нягледзячы на свае сумненьні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.