From Wikipedia, the free encyclopedia
Мультысусьве́т (па-ангельску: multiverse, meta-universe) — гіпатэтычнае мноства ўсіх магчымых рэальна існуючых паралельных сусьветаў (уключаючы той, у якім мы знаходзімся). Уяўленьні пра структуру такога мультысусьвету, прыродзе кожнага сусьвету, які ўваходзіць у ягоны склад, і адносіны паміж гэтымі сусьветамі залежаць ад абранай гіпотэзы.
Розныя гіпотэзы пра існаваньне мультысусьвету выказваліся спэцыялістамі па касмалёгіі і астраноміі, фізыкамі, філёзафамі, фантастамі.
Тэрмін «мультысусьвет» быў створаны ў 1895 годзе філёзафам і псыхолягам Ўільямам Джэймзам (William James) і папулярызаваны пісьменьнікам-фантастам Майклам Муркакам. Часта выкарыстоўваюцца таксама такія тэрміны, як «альтэрнатыўныя сусьветы», «альтэрнатыўныя рэальнасьці», «паралельныя сусьветы» або «паралельныя сьветы».
Магчымасьць існаваньня мультысусьвету спараджае розныя навуковыя, філязофскія і тэалягічныя пытаньні. Дадзеная ідэя актыўна выкарыстоўваецца, напрыклад, у тэорыі струн[1]. Здагадка пра існаваньне мультысусьвету выкарыстоўваецца таксама ў шматсьветавай інтэрпрэтацыі квантавай мэханікі.
Макс Тэгмарк выказаў здагадку, што любому матэматычна несупярэчліваму набору фізычных законаў адпавядае незалежны, але рэальна існуючы сусьвет. Гэтая здагадка, хоць і не паддаецца экспэрымэнтальнай праверцы, прывабная тым, што здымае пытаньне, чаму назіраныя фізычныя законы і значэньні фундамэнтальных фізычных сталых менавіта такія.
Тэгмарк прапанаваў наступную клясыфікацыю сьветаў па-за межамі нашага:
Уключае сусьветы, якія ўзьнікаюць у рамках шматсьветавай інтэрпрэтацыі квантавай мэханікі.
Уключае ўсе сусьветы, якія рэалізуюць тыя ці іншыя матэматычныя структуры.
Магчымыя сьветы — адзін са сродкаў інтэрпрэтацыі верагоднасьці, гіпатэтычных меркаваньняў і да т. п. У сувязі з гэтым шэраг філёзафаў, у прыватнасьці Дэвід Льюіс(en), сьцьвярджаюць, што любы магчымы сьвет рэалізуецца, паколькі магчымасьць і рэчаіснасьць — дзьве дадатковыя ўласьцівасьці аднаго і таго ж сьвету. Адпаведна, што зьяўляецца магчымасьцю, а што рэчаіснасьцю, залежыць ад сьвету, у якім знаходзіцца назіральнік (гэтая канцэпцыя называецца «мадальным рэалізмам»)[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.