Музэй гісторыі беларускага кіно
From Wikipedia, the free encyclopedia
Музэй гісторыі беларускага кіно — музэй, прысьвечаны гісторыі беларускага кінамастацтва. Заснаваны па ініцыятыве беларускіх кінэматаграфістаў у Менску ў 1976 годзе (напярэдадні 50-годзьдзя выхаду на экран «першага нацыянальнага фільму «Лясная быль») як ведамасны пры кінастудыі «Беларусьфільм» для збору, сыстэматызацыі й захаваньня матэрыялаў пра нацыянальны кінэматограф, папулярызацыі яго дасягненьняў і кінакультуры наогул. З 1982 па 1988 гг. месьціўся ў Рэспубліканскім Доме кіно (касьцёл сьвятых Сымона й Алены) Саюзу кінэматаграфістаў БССР, з 1988 па 1998 гг. — зноў на кінастудыі, выконваючы ў асноўным архіўную функцыю.
Хуткія факты Месцазнаходжаньне, Адрас ...
Музэй гісторыі беларускага кіно | |
Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь |
---|---|
Адрас | Менск, вул. Сьвярдлова, 4. |
Створаны | 1976 г. |
Адкрыты | 2002 |
Геаграфічныя каардынаты | 53°53′50.70″ пн. ш. 27°32′54.95″ у. д. |
± Музэй гісторыі беларускага кіно Музэй гісторыі беларускага кіно | |
cinema.museum.by/be |
Закрыць