Мовы ойль
моўная сям’я / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мовы ойль (франц. langues d'oïl, langues d'oui, вымаўл. [lɑ̃ɡᵊdɔjl], [lɑ̃ɡᵊdwi]) — дыялектны кантынуўм, які складаецца зь літаратурнае францускае мовы й іншых роднасных моваў, распаўсюджаных у паўночнай палове Францыі, паўднёвай Бэльгіі і Нармандзкіх астравох. Уваходзяць у склад гала-раманскае галіны (да якой належаць таксама раманскія мовы й дыялекты поўначы Італіі, усходу Гішпаніі й поўдня Францыі), якая належыць да заходнераманскае падгрупы раманскае групы індаэўрапейскае сям’і моваў.
Хуткія факты Народнасьць, Арэал ...
мовы ойль | |
Народнасьць | французы, нармандцы, валёны і г.д. |
---|---|
Арэал | Паўночная й цэнтральная Францыя, паўднёвая Бэльгія, паўночна-заходняя Швайцарыя, Нармандзкія астравы |
Лінгвістычная клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Склад |
пяць дыялектных зонаў
|
|
Закрыць
Зь лінгвістычнага пункту гледжаньня супрацьпастаўленыя іншым раманскім мовам Францыі, распаўсюджаным на поўдні Францыі (асабліва сярэднявечным). Назва атрыманая ў выніку разьвіцьця лацінскага слова «так» ва ўсіх мовах ойль.